Дэнбішыр (вал.: Sir Ddinbych, англ.: Denbighshire) — унітарная адміністрацыйная адзінка Уэльса, якая ўспадчыніла назву гістарычнага графства Дэнбішыр, але значна адрозніваецца ад яго па тэрыторыі. Асноўнаю крыніцаю даходу рэгіёна сёння з’яўляецца турызм.