wd wp Пошук:

Англсі

Англсі (вал. Ynys Môn) — востраў і графства ў паўночна-ўсходнім Уэльсе. Ад вострава Брытанія аддзелены пралівам Менай, праз які пракладзеныя два масты.

Прырода

Востраў мае крутыя берагі і ўзгорыстую (да 250 м) паверхню. Распаўсюджаны верасоўнікі і лугі. На востраве ўпершыню[1] ў 1832 годзе французскім мінералогам і геолагам Ф. С. Бёданам (фр.: François Sulpice Beudant)[2] быў знойдзены мінерал англезіт.

Гісторыя

Падчас рымскага заваявання Брытаніі востраў доўга заставаўся пад уладаю друідаў і быў канчаткова скораны толькі Агрыкалам у 78 годзе. Пасля сыходу рымлян з Брытаніі, Англсі быў захоплены ірландцамі, пазней належыў каралеўству Гвінед, падвяргаўся нападам вікінгаў, саксаў і нарманаў. У 13 ст. яго падпарадкаваў англійскі кароль Эдвард I.

Спасылкі

  1. Англезит // Каталог Минералов. RU(руск.)
  2. Anglesite // Mindat.org(англ.)
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Брытанскія астравы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Традыцыйныя графствы Уэльса
Катэгорыя·Вобласці Уэльса
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Англсі