wd wp Пошук:

Карл Гілберт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гілберт. Гроўв Карл Гілберт (англ.: Grove Karl Gilbert; 6 мая 1843, Рочэстэр, ЗША — 1 мая 1918, Джэксан (Мічыган), ЗША) — амерыканскі геолаг, геамарфолаг, стратыграф, картограф. Адзін з піянераў планетарнай геалогіі. У літаратуры вядомы як Г. К. Гілберт.

Правёў геамарфалагічныя даследаванні Заходніх рэгіёнаў ЗША, за што ў 1872 годзе атрымаў ступень магістра.

З моманту стварэння Геалагічнай службы ЗША ў 1879 годзе працаваў там і ў складзе экспедыцыі Джона Уэслі Паўэла праводзіў геалагічную здымку Скалістых гор, быў галоўным памочнікам Паўэла да 1879 года. У гэты перыяд апублікаваў важную манаграфію пра горы Генры — «Geology of the Henry Mountains» (1877—1880).

Адным з першых даследаваў сувязь рэльефу паверхні з геалагічнай будовай Зямлі. У 1884 годзе быў прызначаны кіраўніком Апалацкага аддзялення, а з 1889 па 1892 год — галоўным геолагам Геалагічнай службы ЗША.

У 1899 годзе прыняў удзел у экспедыцыі Гарымана на Аляску з Сіэтла ў Сібір і назад.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Grove Karl Gilbert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1843 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Воластана
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Мічыгане
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Геолагі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Рочэстэрскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 1 мая