wd wp Пошук:

Джон Уэслі Паўэл

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўэл.

Джон Уэслі Паўэл (англ.: John Wesley Powell; 24 сакавіка 183423 верасня 1902) — амерыканскі географ, геолаг і этнолаг, даследчык ракі Каларада і Вялікага каньёна.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Маўнт-Морыс, штат Нью-Ёрк у сям’і англійскага эмігранта. Юнацкія гады правёў у Ілінойсе, дзе атрымаў класічную адукацыю. З дзяцінства цікавіўся геаграфіяй і батанікай, вандраваў на лодцы па рэках Ілінойс, Агая, Місісіпі.

У 1861 г. паступіў на службу саюзнай арміі ў якасці афіцэра артылерыі. Быў паранены, пазбаўлены правай рукі ніжэй за локаць, але вярнуўся ў армію і скончыў грамадзянскую вайну ў званні маёра. У 1865 г. заняў пасаду прафесара геалогіі ў каледжы Ілінойс, курыраваў мясцовы музей.

У 1867 - 1869 гг. і 1871 - 1872 гг. арганізоўваў і ўзначальваў навуковыя экспедыцыі ў раён Скалістых гор, даследваў і апісаў раку Каларада і Вялікі Каньён.

У 1880 - 1894 гг. узначальваў Геалагічную службу ЗША. Пад уплывам Л. Г. Моргана зацікавіўся навуковымі даследаваннямі жыцця індзейцаў, стаў першым дырэктарам Бюро амерыканскай этналогіі Смітсанаўскага інстытута. Увёў у навуковы зварот тэрмін “акультурацыя” як псіхалагічныя змены пад уздзеяннем вонкавага культурнага ўплыву.

Пасля смерці пахаваны на Арлінгтонскіх Нацыянальных могілках.

Памяць

У гонар Джона Уэслі Паўэла названы мінерал паўэліт, шэраг навуковых і навучальных устаноў у штатах Вірджынія, Каларада і Арызона, вадасховішча на рацэ Каларада, пік у Скалістых гарах.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11627817X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.
  4. NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1834 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1902 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 верасня
Катэгорыя·Пахаваныя на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках
Катэгорыя·Этнографы ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка
Катэгорыя·Падарожнікі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Геолагі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Памерлі ў Мэне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных