wd wp Пошук:

Карла Фантана

Карла Фантана (італ.: Carlo Fontana; 16381714) — вучань і прадаўжальнік справы Берніні, які на мяжы XVII і XVIII стагоддзяў узначальваў «інтэрнацыянальную школу» барока: запаветы Берніні ў ёй былі падсушаны стрымальным уплывам класіцызму.

Біяграфія

Як і шматлікія іншыя майстры барока, паходзіў з кантона Тычына і пачынаў кар’еру ў Кома. Ён працаваў пад наглядам Берніні над царквой Санта-Марыя-дэі-Міраколі (1662-79) і сканчаў распачаты Берніні палацца Людавізі (1650-94). Фантана спраектаваў дзясяткі рымскіх цэркваў і капэл, абнавіў інтэр’ер Санці-Апастолі, прапанаваў пракласці ў Ватыкан магістраль накшталт віа дэла Канчыліяцыёнэ, стварыў грабніцы двух пантыфікаў і шведскай каралевы Крысціны. Яго ранняя праца, увагнуты фасад Сан-Марчэла-аль-Корса, прызнана за эталон сталага барока.

Слава пра Фантана як пра спадчынніка Берніні разнеслася па ўсёй Еўропе. Адным з першых архітэктараў ён праектаваў па-за межамі Італіі. Грандыёзны ансамбль базілікі Лаёлы ў Іспаніі (1681—1738) будаваўся па праекце Фантана, аказаўшы ўплыў на дойлідаў каланіяльнай Амерыкі і паўднёвагерманскіх земляў. Па эскізах папскага архітэктара будавалі фантаны, надмагільныя помнікі і алтары па ўсёй Еўропе. У 1694 г. ён апублікаваў падрабязнае апісанне сабора Св. Пятра са мноствам гравюр. У Віндзары захоўваюцца 27 тамоў яго рукапісаў.

У рымскай майстэрні Фантана працавалі такія выдатныя майстры барока, як аўстрыйцы Лукас фон Гільдэбрант і Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах, швед Нікадэмус Тэсін, немец Матэус Пёпельман, англічанін Джэймс Гібс, а таксама пачынальнік сіцылійскага барока Джавані Батыста Вакарыні, які працаваў пры іспанскім двары Філіпа Ювара і прадстаўнік пятроўскага барока — Нікало Мікеці.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118684175 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка
Катэгорыя·Скульптары Італіі
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1714 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1638 годзе
Катэгорыя·Архітэктары барока
Катэгорыя·Архітэктары Рыма
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі 5 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў кантоне Тычына