wd wp Пошук:

Санта-Марыя-дэі-Міраколі

Санта Марыя дэі Міраколі (лац.: Sanctae Mariae Miracolorum) — адна з двух вядомых у Рыме цэркваў-блізнят, пабудаваных паміж 1662 і 1679 гадамі на П’яцца-дэль-Попала. Архітэктарамі гэтых будынкаў, на захадзе ад Via del Corso — Санта Марыя дэі Міраколі і на ўсходзе Санта Марыя ін Мантэсанта былі — Карла Райнальдзі, Карла Фантана і Ларэнца Берніні. Мяркуецца таксама ўрбаністычны ўплыў Папы Аляксандра VII на ўзвядзенне гэтага архітэктурнага комплексу на П’яцца-дэль-Попала.

П'яцца-дэль-Попала
(Від на поўдзень Санта Марыя ін Мантэсанта, Санта Марыя дэі Міраколі (з правага боку) і абеліск)
Санта Марыя дэі Міраколі; апсіда

У супрацьлегласць Санта Марыя ін Мантэсанта з яе авальнымі абрысамі, будынак Санта Марыя дэі Міраколі акруглы з васьмівугольным купалам і элегантнай званіцай з 18 стагоддзя. Інтэр’ер царквы ўпрыгожаны фрэскамі Антоніа Раджу — вучня Берніні. Скульптуры кардыналаў Бенедэта і Гастальдзі зроблены Карла Фантана, які таксама распрацаваў інтэр’ер. На высокім алтары — цудатворны абраз Маці Божай, які і даў імя царкве. Таксама ёй прысвечана першая капліца справа ад алтара.

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цэрквы Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта