wd wp Пошук:

Сан-Себасцьяна-фуоры-ле-Мура

Сан-Себасцьяна-фуоры-ле-Мура (лац.: Sancti Sebastiani extra muros, таксама lat. Sancti Sebastiani ad Catacumbas) — базіліка над катакомбамі Св. Себасцьяна. Вялікая базіліка, прысвечаная апосталам Пятру і Паўлу (лац.: Basilica Apostolorum) была пабудавана ў 340 годзе за гарадскімі варотамі на месцы невялікага збудавання (258 г.), у якім раннія хрысціяне шанавалі апосталаў. У XIII стагоддзі будынак быў перабудаваны, у 1612 годзе набыў сённяшні барочны фасад. З 30 снежня 1960 года Сан-Себасцьяна-фуоры-ле-Мура з’яўляецца тытулярнай царквой. Была адной з 7 паломніцкіх цэркваў Рыма да 2000 года, аднак паломнікі па-ранейшаму яе наведваюць.

Тытулярная царква

Царква Сан-Себасцьяна-фуоры-ле-Мура з’яўляецца тытулярнай царквой, кардыналам-святаром з тытулам царквы Сан-Себасцьяна-фуоры-ле-Мура з 24 лістапада 2007 года, з’яўляецца іспанскі кардынал Льюіс Марцінес Сістач.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы Рыма
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Тытулярныя цэрквы Рыма