wd wp Пошук:

Віа дэла Канчыліяцыёнэ

Від на вуліцу з купала Сабора Святога Пятра

Віа дэла Канчыліяцыёнэ (італ.: Via della Conciliazione, літаральна «вуліца Прымірэння») — адна з важных вуліц Рыма. Размешчана ў раёне Борга.

Даўжыня вуліцы складае каля 500 м. Вуліца пралягае ад плошчы Святога Пятра да набярэжнай заходняга берага Тыбрa, выходзячы на яе паміж мостам Віктара Эмануіла II і мостам замка Святога Анёла. Віа дэла Канчыліяцыёнэ была спраектавана ў якасці галоўнай дарогі да плошчы Святога Пятра падчас мусалініеўскай перапланіроўкі Рыма ў 1936 годзе. Але пабудавана яна была толькі да Папскага Юбілейнага года ў 1950 годзе. На вуліцы размешчана мноства турыстычных крам, а таксама шэраг значных гістарычных і рэлігійных збудаванняў — Палацца Тарлонія, Палацца дэй Пенітэнцьеры, Палацца дэй Канвертэндзі, цэрквы Санта-Марыя-ін-Траспанціна і Санта-Спірыта-ін-Сасія. Да вуліцы можна дабрацца ад станцыі метро Атавіяна — Сан-П’етра — Музеі-Ватыкані Лініі A Рымскага метро.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вуліцы Рыма
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96