wd wp Пошук:

Каралеўства Андора

Каралеўства Андора (катал.: Regne de Andorra, ісп.: Reino de Andorra, фр.: Royaume de Andorre) — непрызнаная манархічная дзяржава, якая кароткачасова існавала на тэрыторыі сучаснай Андоры з 8 па 20 ліпеня 1934 года. Кіраўніком дзяржавы быў рускі эмігрант першай хвалі Барыс Міхайлавіч Скасыроў, які пры падтрымцы андорцаў абвясціў сябе каралём Барысам I.

Каралеўская ўлада ў Андоры праіснавала ўсяго паўтары тыдні. 20 ліпеня Скасыроў быў арыштаваны іспанскімі грамадзянскімі гвардзейцамі, выкліканымі біскупам Урхельскім, і інтэрнаваны ў Іспанію.

Прадгісторыя

На працягу доўгіх гадоў Андора існавала асобна ад знешняга свету і знаходзілася ў непасрэднай залежнасці ад двух суседніх дзяржаў: Іспаніі і Францыі. З 1278 года з рэдкімі перапынкамі княствам кіраваў дуўмвірат, які складаецца з іспанскага прадстаўніка — біскупа Урхельскага — і французскага, якія часта мяняліся ў сувязі са зменай улады ў Францыі.

У 1933 годзе ў Андору, дзе разгараліся беспарадкі з-за абмежавання выбарчага права, прыбыў рускі эмігрант і апатрыд, штабс-капітан Барыс Скасыроў. Ацаніўшы становішча ў дзяржаве, ён вырашыў атрымаць з яе выгаду і бяскроўным шляхам захапіць уладу ў краіне. Першым яго крокам на шляху да ўлады было прадастаўленне вышэйшаму заканадаўчаму і выканаўчаму органу ўлады ў Андоры — Генеральнаму Савету — плана ажыццяўлення рэформ па ператварэнні княства ў зону з спрыяльным фіскальным рэжымам па аналогіі з іншымі карлікавымі дзяржавамі Еўропы: Ліхтэнштэйнам, Манака і Люксембургам. Аднак праект быў адхілены.

7 ліпеня 1934 года Скасыроў паўторна звярнуўся да Генеральнага Савета і прапанаваў сябе ў якасці караля Андоры. Большасць членаў Савета падтрымалі яго, і ён абвясціў сябе суверэнам Андоры Барысам I. Скасыроў патлумачыў гэта тым, што да прэзідэнтаў Францыі каралеўскае права кіраваць Андорай нібыта ніколі не пераходзіла, і таму Барыс узяў на сябе паўнамоцтвы рэгента менавіта французскага караля. Ён самастойна напісаў першую ў гісторыі канстытуцыю краіны, надрукаваную ў мясцовай інфармацыйнай газеце, а таксама распаўсюджаную з дапамогай лістовак. Сутнасць канстытуцыі, якая налічвала ўсяго 17 пунктаў, зводзілася да абароны правоў і інтарэсаў карэннага насельніцтва, якая ажыццяўлялася манархам.

8 ліпеня Генеральны Савет афіцыйна зацвердзіў рэформы, прапанаваныя Скасыровым, і прызнаў яго каралём незалежнай Андоры[2].

Праўленне Барыса I

Сучасны выгляд на гарадок Сальдэу — фактычную сталіцу каралеўства, дзе знаходзілася рэзідэнцыя Барыса I

Галоўнымі задачамі Барыса былі ліберызацыя і адкрыццё Андоры свету. На працягу некалькіх дзён новы кароль падпісаў шэраг указаў ліберальнага напрамку: увёў ўсеагульнае выбарчае права, знізіў узровень падаткаабкладання, падрыхтаваў праект поўнага вызвалення андорцаў ад выплаты падаткаў адмяніў для іншаземцаў і аддаў андорцам такія прывілегіі, як магчымасць набыцця прыватнай уласнасці, выгадная купля рэсурсаў і свабодная арганізацыя прадпрымальніцтва. Кароль абвясціў дэвіз дзяржавы: «Хопіць жыць на задворках гісторыі!», заклікаючы андорцаў да ўзняцця нацыянальнага духу.

Вялікай памылкай Барыса стала абвяшчэнне вайны аднаму з былых кіраўнікоў Андоры, біскупу Урхельскаму. Атрымаўшы вестку пра гэта, біскуп звярнуўся да іспанскіх жандармаў з просьбай аб арышце караля. 20 ліпеня (паводле некаторых крыніц — 14) Скасыроў быў арыштаваны чатырма іспанскімі грамадзянскімі гвардзейцамі і высланы за межы Андоры. Затым у Барселоне над ім адбыўся суд, які завяршыўся выгнаннем Скасырова з Іспаніі. Далейшыя сляды былога манарха губляюцца.

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20120804081656/http://www.ua-offshore.com/news/19-drugoe/360-2009-10-27-12-08-00
  2. Газета «АиФ»; № 35, 2010 год

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Непрызнаныя дзяржавы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Каралеўствы
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Пірэнейскага паўвострава
Катэгорыя·Ліпень 1934 года
Катэгорыя·1934 год у Еўропе
Катэгорыя·Зніклі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Андоры