wd wp Пошук:

Канюшына шаматкая

Канюшына шаматкая[3][4]; (Trifólium áureum) — від двухдольных раслін роду Канюшына (Trifolium) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Верагодна, першае навуковае апісанне было зроблена Карлам Лінеем у Species plantarum ў 1753 годзе, аднак яго назва Trifolium agrarium не замацавалася ў літаратуры.

Назва

Канюшына шаматкая, злотнік[5], хмельнік[6].

Батанічнае апісанне

Група квітнеючых раслін

Адна- або двухгадовая расліна вышынёй 15-50 см з галінастымі ўзыходзячымі сцебламі, пакрытымі валасінкамі[7].

Лісце складанае, складаецца з тупаканчных або злёгку выемкавых на канцы лісточкаў даўгавата-зваротнаяйкападобнай або даўгавата-эліптычнай формы[7].

Кветкі залаціста-жоўтага колеру (якія адцвітаюць — светла-бурыя) сабраны ў вялікую колькасць галоўкавых суквеццяў авальнай або шарападобнай формы; чашачка кветкі пакрыта валасінкамі[7].

Плод — аднанасенны зваротнаяйкападобны боб[7].

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Сустракаецца ў Еўропе і Заходняй Азіі. Занесены ў Вялікабрытанію, ЗША і Новую Зеландыю[8].

Расце на лясных лугах, пакладах, на ўскраінах бярозавых гаёў, сярод пасеваў[7].

Класіфікацыя

Таксанамічнае становішча

Від Канюшына шаматкая уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

  яшчэ 3 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 27 трыб   яшчэ каля 300 відаў
           
  парадак Бабовакветныя     падсямейства Матыльковыя     род Канюшына    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бабовыя     трыба Trifolieae     від
Канюшына шаматкая
             
  яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II)   яшчэ 2 падсямействы   яшчэ 5 родаў  
       

Сінонімы

Сінанімічныя назвы[9]:

Значэнне

Пустазельная расліна. Можа выкарыстоўвацца чалавекам у якасці тэхнічнай, лекавай расліны[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Trifolium strepens
  4. Канюшына шаматкая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  7. 1 2 3 4 5 Курбатский В. И. 1994. Флора Сибири. т.9. с. 200.
  8. 1 2 Trifolium aureum — ILDIS LegumeWeb
  9. Trifolium aureum Pollich — The Plant List

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Канюшына
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэхнічныя культуры
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны