wd wp Пошук:

Эдвард Лі Грын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грын.

Эдвард Лі Грын (англ.: Edward Lee Greene, 1843—1915) — амерыканскі батанік, сістэматык і збіральнік раслін.

Адукацыю атрымаў у англ.: Albion College (штат Вісконсін) у 1866 годзе. З 1871 года быў святаром і чытаў лекцыі па батаніцы ў англ.: Jarvis Hall і ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі.

У 1885 годзе ён адмаўляецца ад сану святара і прысвячае сябе выкладчыцкай дзейнасці. Да 1887 года — выкладчык батанікі Каліфарнійскага ўніверсітэта, у 1887—1888 гадах — дацэнт кафедры батанікі, ад’юнкт-прафесар батанікі, з 1890 года — прафесар батанікі ў Берклі.

У 1895 годзе ён атрымаў ступень доктара права ва універсітэце Нотр-Дам штата Індыяна і перайшоў у Амерыканскі каталіцкі ўніверсітэт (англ.: Catholic University of America), Вашынгтон (акруга Калумбія), дзе стаў першым прафесарам батанікі гэтай навучальнай установы і заснаваў батанічны сад. Пасля, з 1904 года і да канца жыцця, працаваў у Смітсанаўскім інстытуце.

Яго навуковая праца была звязана з даследаваннем флоры захаду ЗША. Ім апублікавана вялікая колькасць прац па батаніцы і гісторыі прыродазнаўства, у тым ліку ён публікаваў перыядычныя выданні «Pittonia» (1887—1905), і «Erythea» (выпускалася з 1893 года).

Працы

Зноскі

  1. http://boards.ancestry.com/surnames.greene/1643/mb.ashx
  2. Edward Lee Greene // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Род-Айлендзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Батанікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1843 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня