wd wp Пошук:

Канстанцін Данілавіч Грыцынін

Канстанцін Данілавіч Грыцынін (Грыцінін) (1905-1943) — яфрэйтар Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Канстанцін Грыцынін нарадзіўся 13 кастрычніка 1905 года ў вёсцы Ванаўка (цяпер — сяло імя Турара Рыскулава Цюлькубаскага раёна Паўднёва-Казахстанскай вобласці Казахстана) у сям’і селяніна. Скончыў пачатковую школу, працаваў у калгасе. У жніўні 1942 года Грыцынін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З верасня 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у званні гвардыі яфрэйтара быў тэлефаністам ўзвода сувязі 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

28 верасня 1943 года ў ходзе фарсіравання Дняпра ў раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР Грыцынін адным з першых пераправіўся на заходні бераг і забяспечыў падводную тэлефонную сувязь першаму эскадрону, які пераправіўся. Наступаючы разам з эскадронам, ён на працягу трох сутак трымаў бесперабойную сувязь з палкавым штабам на працягу дзесяці кіламетраў. 30 верасня 1943 года ў раёне хутара Галкі прама на Грыцыніна выехала самаходная артылерыйская ўстаноўка «Фердынанд», якую той знішчыў гранатай. У тым жа баі ён быў цяжка паранены, але поля бою не пакінуў, працягваючы трымаць бесперабойную сувязь, пакуль яго не змянілі і не адправілі ў шпіталь. Ад атрыманых раненняў Грыцынін памёр 12 кастрычніка 1943 года. Пахаваны ў брацкай магіле ў пасёлку Рыпкі Чарнігаўскай вобласці Украіны[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі яфрэйтар Канстанцін Грыцынін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі[1][2].

У гонар Грыцыніна названы вуліцы ў яго роднай вёсцы і пасёлку Рыпкі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Канстанцін Данілавіч Грыцынін на сайце «Героі краіны»
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі 12 кастрычніка
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёва-Казахстанскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад ран
Катэгорыя·Пахаваныя ў Чарнігаўскай вобласці