wd wp Пошук:

Канстанцін Васілевіч Вераніцын

Канстанцін Васілевіч Верані́цын (13 чэрвеня 1834, Астраўляны Віцебскага павета Віцебскай губерні, цяпер Гарадоцкі раён — 26 жніўня 1903, Лясны ўчастак(руск.) бел., прыгарад Пецярбурга[1]) — удзельнік літаратурнага жыцця ў Беларусі сярэдзіны ХІХ ст., адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Найбойльш верагодны аўтар сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».

Біяграфія

Паходзіў з прыгонных сялян памешчыкаў Бондыравых, прозвішча яго было Васільеў (або Васілёў), атрымаўшы вольную ў 1851 годзе ён прыпісаўся да гарадоцкіх мяшчан і ўзяў прозвішча Вераніцын.

Вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылішчы, Віцебскай гімназіі (1845—1852), Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі (1852—1854). З акадэміі ў 1854 быў выключаны, але гэта Вераніцына не спыніла. У 1857 як пансіянер Вольнага эканамічнага таварыства паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут адразу на трэці курс. У 1859 выдатна (у пераліку выпускнікоў быў першым) скончыў інстытут са званнем агранома, абараніў дысертацыю «О белорусском хозяйстве». Некаторы час працаваў кіраўніком прыватнага маёнтка. У 1863—1874 жыў і працаваў у Пецярбургу ў губернскай па сялянскіх справах установе і Галоўным таварыстве расійскіх чыгунак.

У 1874—1879 працаваў выкладчыкам прыродазнаўства, геаграфіі і гісторыі ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. З 1880 служыў у Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносін. Жыў у доме па адрасу Поварскі завулак, 12, у якім у розныя часы жылі вядомыя рускія літаратары А. Някрасаў, М. Чарнышэўскі, І. Тургенеў. У 1900 выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка.

Памёр 13 (26) жніўня 1903 у Лясным участку[2] (цяпер Выбаргскі раён Санкт-Пецярбурга) ад наступстваў кровазліцця ў мозг і быў пахаваны на Мітрафаніеўскіх могілках.

Творы

У рукапісных сшытках фальклорных і літаратурных твораў А. Рыпінскага[3] яму прыпісваюцца паэмы «Тарас на Парнасе» (тэкст з паметай: 1855, 15 красавіка, Гарадок) і «Два д’яўлы» (з паметай: 7.4.1860, Масква). Моўныя асаблівасці і рэаліі несумненна сведчаць пра сувязь апошняга твора з Віцебскам, а таксама пра тое, што аўтарства абедзвюх паэм належыць адной асобе. На карысць аўтарства К. Вераніцына сведчыць таксама яго біяграфія.

Ушанаванне памяці

Валун з мемарыяльнай дошкай, прысвечаны паэме «Тарас на Парнасе» (Гарадок)

У 2001 годзе на радзіме К. Вераніцына ў Астраўлянах і Гарадку пастаўлены мемарыяльныя знакі ў гонар паэмы «Тарас на Парнасе» і яе верагоднага аўтара.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. А. Ф. Брыль. Некралог Канстанціна Вераніцына ў газеце «Новое время» // Роднае слова : часопіс. — 12 / 2019. — С. 23.
  2. З другой паловы XIX стагоддзя прыгарад Лясны выконваў для заможных пецябруржцаў ролю дачнай мясцовасці.
  3. Піятуховіч М. Рукапісы А. Рыпінскага // публікацыя В. Скалабана. Шляхам гадоў: гісторыка-літаратурны зборнік. — Мн .: Мастацкая літаратура, 1990. — С. 218-274. — ISBN 5-340-00218-7.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі 26 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 чэрвеня
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1834 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1903 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы