У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рудзянок. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Канстанцін Рудзянок (нар. 15 снежня 1990, Гомель) — беларускі футбаліст, брамнік гродзенскага «Нёмана».
Выхаванец гомельскага футбола, гуляў за дубль «Гомеля». У маі 2012 года пакінуў гомельскі клуб[2] і ў хуткім часе перайшоў у наваполацкі «Нафтан».
У пачатку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама», дзе неўзабаве стаў другім брамнікам пасля Андрэя Клімовіча. Улетку 2013 года выхадзіў у асноўным складзе ў двух матчах Кубка Беларусі, а 30 лістапада 2013 года выйшаў на замену замест Клімовіча ў апошнім туры супраць «Славіі», тым самым дэбютаваў за брэсцкі клуб у чэмпіянаце.
Пасля зыходу Андрэя Клімовіча ў «Гомель» стаў асноўным брамнімкам «Дынама» ў сезоне 2014, згуляў у 28 матчах чэмпіянату з 32. У снежні 2014 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[3].
У студзені 2015 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[4]. У слуцкім клубе стаў другім брамнікам пасля Артура Лясько. Сезон 2016 з-за траўмы Лясько пачынаў асноўным брамнікам, але потым страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 разарваў кантракт са «Слуцкам»[5] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[6], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка.
У снежні 2016 года вярнуўся ў «Гомель»[7]. У складзе роднага клуба пачаў сезон 2017 у якасці асноўнага брамніка. У ліпені 2017 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[8]. Быў другім брамнікам дынамаўцаў пасля Жэрэмі Малерба, пазней, згуляўшы ў двух матчах, саступіў месца на полі Паўлу Паўлючэнку.
У пачатку 2018 года склад «Дынама» папоўніў брамнік нацыянальнай зборнай Аляксандр Гутар, і Рудзянок, не маючы магчымасці прабіцца ў склад, у сакавіку 2018 года на правах арэнды далучыўся да мінскага «Тарпеда»[9]. У складзе сталічнага клуба стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2018 года пакінуў «Тарпеда»[10], а неўзабаве разарваў кантракт з брэсцкім клубам[11] і перайшоў у расійскі «Армавір»[12]. У сезоне 2018/19 быў трывалым асноўным брамнікам каманды, а ў другой палове 2019 года стаў часцей заставацца на лаўцы запасных.
У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Армавір»[13] і ў хуткім часе папоўніў склад мінскага «Дынама»[14]. Быў другім брамнікам мінчан пасля Максіма Плотнікава. У чэрвені 2020 года быў пераведзены ў дубль[15], у асноўную каманду больш не вяртаўся. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[16].
У пачатку 2021 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[17], дзе быў рэзервовым брамнікам і не з’яўляўся на полі. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[18] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[19]. Пачынаў сезон 2022 у якасці асноўнага брамніка каманды, аднак у красавіку атрымаў траўму і больш не з’яўляўся на полі. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Іслач»[20].
У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[21].