wd wp Пошук:

Канстанцін Іванавіч Скрабін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скрабін.

Канстанцін Іванавіч Скрабін[2] (руск.: Константин Иванович Скрябин; 25 лістапада (7 снежня) 1878, Санкт-Пецярбург — 17 кастрычніка 1972, Масква) — рускі і савецкі біёлаг, заснавальнік савецкай гельмінталагічнай навукі, акадэмік Акадэміі навук СССР (1939), Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1958), лаўрэат Ленінскай і Сталінскіх прэмій.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1905 годзе скончыў Юр’еўскі ветэрынарны інстытут. У 1905—1911 гадах працаваў ветэрынарным урачом у Сярэдняй Азіі ў гарадах Чымкент і Ауліе-Ата. У 1912—1914 гадах знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Германіі, Швейцарыі, Францыі[3]. У 1915—1917 гадах загадчык кафедры ветэрынарыі і гігіены Сцебутаўскіх вышэйшых сельскагаспадарчых курсаў і адначасова супрацоўнік Цэнтральнай ветэрынарнай лабараторыі Пецярбурга[3]. У 1916 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1917—1920 гадах прафесар кафедры паразіталогіі Данскога ветэрынарнага інстытута ў Новачаркаску. У 1920—1925, 1933—1941 гадах К. І. Скрабін на пасадзе загадчыка кафедры, у 1922—1923 гадах дэкан Маскоўскага ветэрынарнага інстытута. У 1921—1941 гадах кіраўнік Гельмінталагічнага аддзялення Цэнтральнага трапічнага інстытута, у 1925—1927 гадах загадчык кафедры паразіталогіі Ленінградскага ветэрынарнага інстытута, у 1927—1948 гадах загадчык кафедры паразіталогіі Маскоўскага зоаветэрынарнага інстытута. У 1930—1933 гадах кіраваў Гельмінталагічнай лабараторыяй Усесаюзнага навукова-даследчага хіміка-фармацэўтычнага інстытута (сучаснае ААТ «Цэнтр па хіміі лекавых скродкаў»). У 1932—1956 гадах займаў пасаду дырэктара Усесаюзнага інстытута гельмінталогіі і адначасова ў 1941—1943 гадах — прафесар Казанскага зоаветэрынарнага інстытута. Дырэктар Гельмінталагічнай лабараторыі Акадэміі навук СССР у 1942—1972 гадах, загадчык Гельмінталагічнага сектара Інстытута малярыі, медыцынскай паразіталогіі і гельмінталогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР ў 1945—1949 гадах. У 1948—1960 гадах загадваў кафедрай паразіталогіі Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі. Віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ у 1956—1961 гадах.

Памёр К. І. Скрабін 17 кастрычніка 1972 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Займаўся вывучэннем гельмінтафаўны з мэтай барацьбы з ўнутранымі паразітамі чалавека і сельскагаспадарчых жывёл. Аўтар прац па марфалогіі, сістэматыцы, экалогіі гельмінтаў. Распрацаваў тэарэтычныя асновы барацьбы з гельмінтозамі і ўкараніў іх у медыцынскую і ветэрынарную практыку. Увёў паняцце аб дадатковых і рэзервуарных гаспадарах, транзітным паразітызме і сімбіяпаразітызме, біягельмінтозах і геагельмінтозах[2]. Адкрыў і апісаў каля 200 новых відаў гельмінтаў, даў абгрунтаванне 120 новым родам[2]. Апублікавана каля 700 навуковых прац, у тым ліку каля 100 кніг і брашур. Лічыцца заснавальнікам савецкай школы гельмінтолагаў[2].

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га і 3-га скліканняў (1946—1954)[3].

Узнагароды і званні

Ушанаванне памяці

Імя К. І. Скрабіна прысвоена Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі (1973) і Усесаюзнаму інстытуту гельмінталогіі (1972). У 1973 годзе заснаваны Залаты медаль імя акадэміка К. І. Скрабіна, які прысуджаўся УАСГНІЛ за выдатныя працы і адкрыцці ў галіне ветэрынарыі. Расійскай акадэміяй навук прысуджаецца Прэмія імя К. І. Скрабіна за выдатныя даследаванні ў галіне гельмінталогіі і паразіталогіі. Перад будынкам Усесаюзнага інстытута гельмінталогіі ў 1977 годзе ўсталяваны помнік-бюст. У гонар акадэміка Скрабіна названы вуліцы ў Маскве і Бішкеку. На будынках у Маскве, дзе жыў і працаваў К. І. Скрабін, устаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Зноскі

  1. 1 2 3 Скрябин Константин Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 3 4 БелЭН, 2002
  3. 1 2 3 СКРЯБИН Константин Иванович // Центральная научная сельскохозяйственная библиотека (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (41):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Георгія Дзімітрава
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Акадэмікі УАСГНІЛ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паразітолагі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ветэрынары Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары ветэрынарных навук
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Біёлагі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Кірыл і Мяфодзій»
Катэгорыя·Выпускнікі Юр’еўскага ветэрынарнага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Выкладчыкі Маскоўскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
Катэгорыя·Біёлагі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі