wd wp Пошук:

Канстанцін Іванавіч Баландзін

Канстанцін Іванавіч Баландзін (нар. 20 сакавіка 1946, в. Крошын, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — прафесар кафедры гісторыі беларускай дзяржаўнасці Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[1], кандыдат гістарычных навук (1978), дацэнт (1983).

Біяграфія

Нарадзіўся 20 сакавіка 1946 года ў вёсцы Крошын Баранавіцкага раёна ў сям’і рабочых. Скончыў школу № 53 у Баранавічах (1963)[2], гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Гісторыя» ў 1969 годзе[3].

Працаваў настаўнікам гісторыі ў СШ № 116 г. Мінска (1970—1971), інструктарам і другім сакратаром Фрунзенскага раённага камітэта ЛКСМБ горада Мінска (1971—1973)[3].

У 1976 годзе скончыў аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута і ў наступным годзе пад кіраўніцтвам прафесара А. Я. Журава абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дзейнасць камсамола Беларусі па павышэнні культурнага ўзроўню рабочай моладзі (1959—1965 гг.)», пасля чаго атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук (1978).

К. І. Баландзін у 1976 годзе прыступіў да працы на кафедры «Гісторыя, сусветная і айчынная культура» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі ў БПІ, у 1981—1983 гадах — намеснік сакратара парткама па ідэалагічнай рабоце, з 1983 года — дацэнт, у 1993—2009 гадах узначальваў кафедру. Адзін з ініцыятараў адраджэння студэнцкіх атрадаў у БНТУ[4].

Адначасова ў 2000—2002 гадах — прарэктар па навучальнай рабоце, у 2002—2010 гадах — прарэктар па навучальнай і інфармацыйна-аналітычнай рабоце БНТУ, з 2010 года — намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій[3].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Беларусі, беларускай культуры, культуралогія, методыка выкладання, праблемы моладзі. Мае больш за 110 навуковых і навучальна-метадычных публікацый, у тым ліку з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[2], УМА: «Культуралогія» (2004, 2010), «Гісторыя БНТУ» (2010), «Гісторыя культуры Беларусі» (2014), «Гісторыя Беларусі» (2015) і інш[3].

Станоўчыя водгукі атрымала кніга «Гісторыя культуры Беларусі», у якой прасочваецца сістэмная рэканструкцыя гісторыі культуры Беларусі са старажытных часоў да найноўшага часу. Сярод дзевяці раздзелаў першыя пяць ахопліваюць дасавецкі перыяд, наступныя тры — час з 1917 па 1985 года, апошні — перабудову і постсавецкі час[3].

Манаграфія «Беларусь і космас» (2016) прысвечана беларускім даследчыкам космасу, пачынаючы ад Казіміра Семяновіча і заканчваючы сучаснымі дасягненнямі беларускіх вучоных і касманаўтаў[2].

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. 1 2 Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» Архівавана 9 ліпеня 2021. // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)
  2. 1 2 3 Канстанцін Баландзін: «Усё і ўсе маюць сваю гісторыю» Архівавана 9 ліпеня 2021.. // Настаўніцкая газета, 6 кастрычніка 2018. (бел.)
  3. 1 2 3 4 5 6 20 сакавіка 2016 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Баландзіна (1946), вучонага-гісторыка, культуролага, выдатніка адукацыі Беларусі (1996). // Краязнаўства Берасцейшчыны, 13 мая 2016. (бел.)
  4. В Полоцком районе и Новополоцке прошел слет студенческих отрядов Беларуси и России. // СБ. Беларусь сегодня, 27 сентября 2018. (руск.)
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 2011 г. № 58 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь». // Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011. (бел.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Культуролагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка