wd wp Пошук:

Канна індыйская

Ка́нна індыйская[3] (Canna indica) — кветкавая расліна роду Канна (Canna) раслін сямейства Каннавыя (Cannaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Франсіска Мануэля Бланка «Flora de Filipinas», 1880—1883

Шматгадовая травяністая расліна з галінастым, часта клубнепадобна патоўшчаным карэнішчам. Сцябло прамое, моцнае, вышынёй да 3 метраў[3]. Лісце буйное (да 60 см у даўжыню і да 35 см у шырыню[3]), простае, суцэльнае, скурыстае, з вострай верхавінкай і гладкім краем. Колер лісця бронзава-чырвоны, зялёны, сіні. Кветкі двухполыя, буйныя, чырвона-ружовыя або жоўтыя, зрэдку з плямамі або палоскамі. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ў трапічных і субтрапічных зонах Амерыкі. Натуралізавалася амаль паўсюдна і вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай. Святлолюбівая расліна, мезафіт і эўтроф[4]. Размнажаецца насеннем і дзяленнем карэнішча.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Канна индийская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Харчовыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Амерыкі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Імбіракветныя
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак