Ка́нна[3] (Canna) — род кветкавых раслін сямейства Каннавыя (Cannaceae) парадку Імбіракветныя (Zingiberales). Адзіны род у сямействе.
Шматгадовыя травяністыя расліны з галінастым карэнішчам. Сцябло прамое. Лісце буйное, суцэльнае, з гладкім краем. Кветкі чырвоныя, аранжавыя, жоўтыя, ружовыя з адценнямі, у верхавінкавых суквеццях. Плод — каробачка . Насенне буйное, карычневага колеру.
Расліны распаўсюджаны на тэрыторыі Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Індыі і Кітая. Святлолюбівыя, вільгацелюбівыя і цяплолюбівыя расліны, патрабавальны да якасці глебы.
Паводле сайта The Plant List род налічвае 12 відаў.