wd wp Пошук:

Каміла Марцінкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марцінкевіч. Камі́ла Вінцэ́нтаўна Марцінке́віч (па мужу Асіпо́віч; 4 снежня 1834, Мінск — 1900, Вільня) — беларуская піяністка, кампазітар, педагог, удзельніца рэвалюцыйнага ру­ху на Беларусі ў 1860-я гады. Дачка В. Дуніна-Марцінкевіча.

Біяграфія

Фартэпіяннай ігры вучылася ў мінскім пансіёне Мантэграндзі. Адна з вучаніц Дамініка Стафановіча. Выступала з васьмігадовага ўзросту з канцэртамі ў Мінску, Слуцку, Кіеве, Варшаве. Побач з творамі Ф. Шапена і Ф. Ліста выконвала ўласныя варыяцыі на тэму песні А. Варламава «Чырвоны сарафан». 3 іншых яе твораў вядома фантазія «У летуценні мінулага». Уваходзіла ў тэатральную трупу бацькі; у 1852 годзе брала ўдзел у паказе ў Мінску першай беларускай оперы «Сялянка». Выкладала музыку ў прыватных пансіёнах.

Цяжкае матэрыяльнае становішча сям’і не дазволіла Каміле скончыць кансерваторыю. Асноўным яе заняткам з сярэдзіны 1850-х гг. стала музычна-педагагічная і асветніцкая дзейнасць. На пачатку 1860-х гадо яна арганізавала ў Мінску і мястэчку Гарадок на Маладзечаншчыне школы для дзяцей беднаты.

У 186163 гг. член мінскай арганізацыі кіраўнічага органа паўстанцаў Літоўскага правінцыяльнага камітэта. Удзельнічала ў вулічных дэманстрацыях, вучыла членаў нелегальных гурткоў рэвалюцыйным гімнам, уласным прыкладам натхняла на рэвалюцыйную барацьбу супраць самадзяржаўя. Першы раз была арыштавана і змешчана ў псіхіятрычную бальніцу ў чэрвені 1861 года. Выпушчана пасля маніфестацый пратэсту. Зноў арыштавана 3 лютага 1863 г.; саслана ў Салікамск (Пермская губерня). У ссылцы ажанілася з урачом Казімірам Асіповічам. Цяжка хворая, атрымала дазвол вярнуцца на радзіму ў 1880-х гг., дзе і памерла.

Пахаваная разам з мужам на Бернардзінскіх могілках у Вільні (месца II-77)[1]

Зноскі

  1. «Обольстительница» и «икона стиля» — что вы знаете об одной из самых влиятельных и сумасшедших минчанок(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Памерлі ў 1900 годзе
Катэгорыя·Піяністы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Піяністы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1834 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Кампазітары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Сасланыя
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Пахаваныя на Бернардзінскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак