wd wp Пошук:

Кансерваторыя

Кансервато́рыя (італ.: conservatorio ад лац.: conservo — захоўваю) — вышэйшая навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў у галіне музычнага мастацтва — выканаўцаў (інструменталістаў, вакалістаў, дырыжораў), кампазітараў, музыказнаўцаў.

Гісторыя

Стары будынак Парыжскай кансерваторыі, цяпер Тэатр кансерваторыі ў складзе Вышэйшай нацыянальнай школы драматычнага мастацтва

Першапачаткова кансерваторыяй называліся гарадскія прытулкі для сірот у Італіі, дзе дзяцей навучалі і музыцы (першая — у Неапалі(руск.) бел., 1537). У 18 ст. ў краінах Заходняй Еўропы ўзніклі спецыялізаваныя музычныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, у т.л. Музычны інстытут(руск.) бел. у Парыжы (1793; у 1795 рэарганізаваны ў Кансерваторыю музыкі і дэкламацыі). У 19 ст. кансерваторыі адкрыты ў многіх буйных гарадах Еўропы і Амерыкі. Многія навучальныя ўстановы тыпу кансерваторыі называліся акадэміямі, вышэйшымі музычнымі школамі, музычнымі інстытутамі, каледжамі, ліцэямі і інш. Першыя кансерваторыі ў Расійскай імперыі — Маскоўская кансерваторыя, Санкт-Пецярбургская кансерваторыя, пазней адкрыты Музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных(руск.) бел., кансерваторыі ў Адэсе, Кіеве і інш.

У 1932 годзе адкрыта Беларуская дзяржаўная кансерваторыя1992 — Беларуская акадэмія музыкі). З 1956 дзейнічае Асацыяцыя еўрапейскіх акадэмій, кансерваторый і вышэйшых музычных школ(ням.) бел..

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай