wd wp Пошук:

Калабарацыянізм

Калабарацыянізм (фр.: collabaration — супрацоўніцтва) — асобы, палітычныя партыі, грамадскія рухі і арганізацыі на часова акупіраваных тэрыторыях падчас Другой сусветнай вайны, якія супрацоўнічалі з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў справе т. зв. будаўніцтва «Новай Еўропы». Да ліку калабарацыяністаў належалі А. Ф. Петэн, П. Лаваль (Францыя), В. Квіслінг, К. Гамсун (Нарвегія), А. Уласаў (Расія), Р. Астроўскі (Беларусь) і інш.

Савецкі ваенна-гістарычны слоўнік тлумачыць калабарацыю як здраду сваёй радзіме і пераход на шлях супрацоўніцтва з ворагам[1].

Беларускія калабарацыяністы ставілі за мэту стварэнне беларускага войска (Беларускі корпус самааховы, Беларуская краёвая абарона) і беларускай нацыянальнай дзяржавы пад пратэктаратам Германіі (Беларуская самапомач, Беларуская рада даверу). Становішча на франтах, разгортванне антынацысцкай барацьбы на акупаваных тэрыторыях вымушалі акупантаў пашыраць сацыяльную базу калабарацыі. У снежні 1943 года створана Беларуская цэнтральная рада, якая фактычна спыніла дзейнасць у чэрвені 1944 года.

У сучаснасці калабарацыянізмам называюць усвядомленае, добраахвотнае і наўмыснае супрацоўніцтва з ворагам, у яго інтарэсах і ў шкоду сваёй дзяржаве[2]. У крымінальным заканадаўстве пераважнай большасці дзяржаў свету факт гэта кваліфікуецца як злачынства супраць сваёй дзяржавы, звычайны трактуецца як дзяржаўная здрада. У некаторых краінах калабарацыянізм таксама прыроўнены ды разнавіднасці экстрэмізму, а асобы, якія ажыццявілі такую ​​дзейнасць у рамках дзяржаўнага перавароту і знаходзіліся ва ўладзе працяглы час, падвяргаюцца вышэйшай меры пакарання або люстрацыі.

Да сучаснага калабарацыянізму звычайна адносяць новыя сілавыя структуры Ірака, сфармаваныя акупацыйнай адміністрацыяй міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША і якія дзейнічалі ў гады Іракскай вайны 2003—2011 гадоў.

Літаратура

Зноскі

  1. Военно-исторический словарь. — М., 1985. — С. 340.
  2. “Collaborationism”, The American Heritage Dictionary of the English Language, Fourth Edition.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Злачынствы супраць дзяржаўнай улады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара