wd wp Пошук:

Анры Філіп Петэн

Анры́ Філі́п Петэ́н (фр.: Henri Philippe Pétain; 24 красавіка 1856 — 23 ліпеня 1951) — французскі ваенны і палітычны дзеяч. Кіраўнік калабарацыянісцкага ўрада Вішы падчас Другой сусветнай вайны.

Другая сусветная вайна і супрацоўніцтва з Германіяй

Маршал Анры Філіп Петэн вітае Адольфа Гітлера ў Монтуар-сюр-ле-Луар 24 кастрычніка 1940.

17 мая 1940 года, праз тыдзень пасля пачатку нямецкага наступу на Захадзе, Петэн быў прызначаны намеснікам старшыні ва ўрадзе Поля Рэйно. У чэрвені 1940 пасля разгрому Францыі ў Другой сусветнай вайне Петэн, якому тады было ўжо 84 гады, узначаліў як прэм’ер-міністр калабарацыянісцкі ўрад (рэжым Вішы). Маршал асабіста сустрэўся з Гітлерам 24 кастрычніка 1940, забяспечыў яму поўную падтрымку і з таго часу кіраваў паўднёвай часткай Францыі (паўночная была акупаваная немцамі). Сам тэрмін «калабарацыянізм» (літар. «супрацоўніцтва») належыць Петэну, які ў радыёзвароце 30 кастрычніка 1940 заклікаў нацыю супрацоўнічаць (фр.: collaborer) з акупантамі. Урад Петэна кантраляваў таксама калоніі, хоць паступова калоніі Францыі адмовіліся яму падпарадкоўвацца (1940 — Французская Экватарыяльная Афрыка і ціхаакіянскія тэрыторыі; 1941 — Сірыя і Ліван; 1942 — Мадагаскар) і прызналі лонданскі ўрад генерала дэ Голя.

Маршал Петэн быў абвешчаны нацыянальным сходам у горадзе Вішы 10 ліпеня 1940 «кіраўніком Французскай дзяржавы» (фр.: Chef d’État Français) і надзелены дыктатарскімі паўнамоцтвамі: яму былі перададзеныя правы ўсіх галін улады скасаванай Трэцяй Рэспублікі. У далейшым ён выдаваў указы з гэтым тытулам, да якога быў далучаны маршальскі. Акрамя таго, ён, як французскія прэзідэнты, традыцыйна быў са-князем Андоры. Урад Петэна быў прызнаны большасцю дзяржаў, у тым ліку ЗША і СССР. Першапачаткова ён узначальваў урад сам, але потым у 1942 прызначыў прэм’ер-міністрам П’ера Лаваля. Пасля таго, як у лістападзе 1942 германскія войскі акупавалі ўсю Францыю, вішысцкі ўрад працягваў існаваць, але ўлада яго стала амаль чыста намінальнай.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Léonore database — ministère de la Culture.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Петен Анри Филипп // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://www.lavie.fr/archives/1995/07/13/leur-foi-guidait-leur-combat-mgr-rodhain-l-evangile-par-la-charite,1808703.php Праверана 17 кастрычніка 2018.
  5. https://www.francetvinfo.fr/societe/guerre-de-14-18/11-novembre/il-y-en-a-meme-qui-viennent-defequer-dessus-sur-l-ile-d-yeu-l-encombrante-tombe-du-marechal-petain_3431283.html Праверана 8 мая 2019.
  6. Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 13 мая 2020.
Тэмы гэтай старонкі (31):
Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды (Эстонія)
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Асобы
Кавалеры Каралеўскага ордэна Камбоджы
Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча, 1921—1939)
Памерлі ў 1951 годзе
Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Прэзідэнты Францыі
Кавалеры крыжа Храбрых
Палітыкі Францыі
Памерлі ў дэпартаменце Вандэя
Узнагароджаныя ордэнам Святога Міхаіла і Святога Георгія
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1914—1918
Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Памерлі 23 ліпеня
Нарадзіліся 24 красавіка
Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
Узнагароджаныя Ваенным медалём (Францыя)
Узнагароджаныя медалём «За выдатныя заслугі» (ЗША)
Кавалеры ордэна Зоркі Карагеоргія
Члены Французскай акадэміі
Нарадзіліся ў 1856 годзе
Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Узнагароджаныя французскім Каланіяльным медалём
Узнагароджаныя французскім Ваенным Крыжом
Кавалеры ланцуга ордэна Карласа III
Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Камандоры ордэна Ганаровага легіёна