wd wp Пошук:

Казімір Казіміравіч

Казімір Казіміравіч, святы Казімір (3 кастрычніка 1458, Вавель4 сакавіка 1484) — каралевіч польскі і вялікі княжыч літоўскі. Каталіцкі святы, ушаноўваецца каталіцкай царквой як патрон Вільні, апякун земляў Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), патрон Гродзенскага біскупства (з 1991).

Біяграфічныя звесткі

Сын Казіміра Ягелончыка. Быў вельмі рэлігійны. Атрымаў добрую гуманітарную адукацыю. Хатнімі яго выхавацелямі былі гісторык Ян Длугаш, выкладчык тэалогіі ў Ягелонскім універсітце Я. Канта, італьянскі пісьменнік і гуманіст Ф. Калімах.

У 1471 па просьбе праціўнікаў венгерскага караля Мацея Корвіна на чале 12-тысячнага войска беспаспяхова спрабаваў заняць прастол Венгрыі. Калі ў 1475 старэйшы сын Казіміра IV Уладзіслаў заняў чэшскі трон, Казімір-малодшы стаў наследнікам польскай кароны. 3 гэтага часу ён часта наведваў Вільню. У 1481—83 кіраваў справамі ў Польшчы.

Будучы хворы на сухоты і даўшы зарок цнатлівасці, адмовіўся ад шлюбу з дачкой германскага імператара Фрыдрыха III. У маі 1483 па выкліку бацькі прыехаў у Вільню. Дабрачыннасцю заслужыў павагу гараджан.

На Каляды 1483 года наведаў Гродна, але яго здароўе істотна пагоршылася і 1.3.1484 у цяжкім стане перавезены ў Вільню, дзе памёр.

Ушанаванне

Пахаваны ў каралеўскай капліцы Віленскага кафедральнага сабора. У 1522 адбылася кананізацыя Святога Казіміра, але кананізацыйная була знікла па дарозе. У 1602 Папа Рымскі Клімент VII загадаў аднавіць ушанаванне Святога Казіміра ва ўсім каталіцкім свеце. Асаблівае значэнне культ Святога Казіміра атрымаў на землях ВКЛ, дзе ў яго гонар праводзіцца асобная служба 4 сакавіка. У Вільні ў гэты дзень адбываецца святочны кірмаш («Казюкас»).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118721089 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Casimir // GCatholic.org — 1997.
  3. Saint Casimir // GeneaStar
  4. Kazimierz Jagiellończyk // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  5. Casimir // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118721089 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: 1969. — С. 24.
  8. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 кастрычніка
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Святыя Літвы
Катэгорыя·Памерлі 4 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Кананізаваныя манархі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кракаве
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Святыя Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1458 годзе
Катэгорыя·Кананізаваныя ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Памерлі ў 1484 годзе
Катэгорыя·Святыя Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вялікія князі літоўскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кафедральным саборы (Вільнюс)
Катэгорыя·Ягелоны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных