wd wp Пошук:

Казімір Іванавіч Радзевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радзевіч. Казімір Іванавіч Радзевіч (4 сакавіка 1917, в. МаляўкіМінская губерня — 1 снежня 1989, Браслаў) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачаў у 1934 годзе слесарам Мінскага вагонарамонтнага завода імя Мяснікова.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў мабілізаваны на працоўны фронт, эвакуіраваны ў горад Куйбышаў, дзе працаваў на заводзе.

Пасля вызвалення Беларусі вярнуўся ў Мінск і працягваў працаваць на вагонарамонтным заводзе.

У 1953 годзе ў складзе «трыццацітысячнікаў» быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь для арганізацыі сельскай гаспадаркі. Разам з сям’ёй пераехаў у в. Бяльмонты Браслаўскага раёна і працаваў слесарам Браслаўскай машынна-трактарнай станцыі. У 1961—1977 гадах — слесар-механік у раённым аб’яднанні «Сельгастэхніка».

За паспяховае выкананне заданняў 8-й пяцігодкі і дасягненне высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 года К. І. Радзевічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1971—1975 гадах.

З 1977 года — на пенсіі. Памёр у 1989 годзе. Пахаваны ў вёсцы Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Узнагароды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Браслаўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Браславе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»