wd wp Пошук:

Казімеж Анджэй Яворскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яворскі.

Казімеж Анджэй Яворскі (польск.: Kazimierz Andrzej Jaworski; 28 лістапада 1897, Сядлішчэ — 6 верасня 1973, Люблін) — польскі паэт , перакладчык і выдавец[3]. У сваёй творчасці быў блізкі да скамандрытаў[ru].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Седлішчы, перасяліўся з маці ў Харкаў.

Вучыўся (з 1914 года) у Кіеве, затым на медыцынскім факультэце Харкаўскага ўніверсітэта (19161919). Аднак ужо тады яго цікавіла паэзія, ён пісаў і чытаў вершы, у час знаходжання ў Харкаве ён пазнаёміўся з Леапольдам Стафам.

У 1919 скарыстаўся магчымасцю вярнуцца ў родныя мясціны і пасяліўся ў Хэлме, кінуўшы медыцынскія даследаванні. Вучыўся паланістыцы ў люблінскім каталіцкім універсітэце і ў Варшаўскім універсітэце. Дэбютаваў у 1920 годзе ў люблінскім тыднёвіку «Dzień Polski» санетамі аб Юзафе Пілсудскім. Быў не ў захапленні ад гэтых твораў і вершы гэтыя пазней нідзе ўжо не былі апублікаваны. У 1921 годзе добраахвотна пайшоў у армію. Пасля вяртання ўладкаваўся на працу ў якасці паланіста.

У 1933 разам з Зянонам Васнеўскім[pl] заснаваў у Хэлме літаратурны часопіс «Kamena[pl]»[3], якія спачатку выпускаўся штомесяц і фінансаваўся з узносаў настаўнікаў. Часопіс, аднак, быў заўважаны не толькі ў рэгіёне, але і ў краіне. У ім публікаваліся, між іншым, Бруна Шульц, Чэслаў Мілаш, Уладзіслаў Бранеўскі, Тадэвуш Бачэнскі[pl] і Юльян Тувім. Да пачатку другой сусветнай вайны выйшла 50 нумароў. У часопісе друкаваліся пераклады беларускіх і ўкраінскіх аўтараў[3].

Падчас акупацыі Казімеж Яворскі вёў таемныя вучэнні, званыя камплекты[pl]. Арыштаваны акупацыйнымі нямецкімі ўладамі, ён быў заключаны ў Люблінскім замку[ru] і Заксенгаўзене[ru].

Пасля вайны вярнуўся да пісьменніцкай дзейнасці, рэдагаваў літаратурныя дапаўненні, перакладаў з рускай, чэшскай[ru], беларускай, украінскай, а таксама рэдагаваў адноўлены часопіс «Kamena», які выдаваўся ў Любліне. З канца 1960-х гадоў пісаў свае ўспаміны.

Творчасць

Аўтар шэрагу паэтычных зборнікаў і ўспамінаў.

Сярод зборнікаў:

12-томны поўны збор яго твораў апублікаваны Люблінскім выдаўніцтвам у 1971—1974 гады.

У трэцім томе выдання твораў Яворскага змешчаны пераклады вершаў 21 беларускага[3] і 36 украінскіх паэтаў (1972). У прыватнасці, Яворскі пераклаў творы А. Александровіча, М. Машары, Максіма Танка, П. Труса, Міхася Чарота[3], Тараса Шаўчэнкі, Паўла Тычыны, Мікалая Зэрава, Максіма Рыльскага.

Зноскі

  1. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 11 снежня 2019.
  3. 1 2 3 4 5 Яворский Казимеж Анджей // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 714. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі з украінскай мовы
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Любліне
Катэгорыя·Перакладчыкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 верасня
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сядлішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі на польскую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лістапада
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных