wd wp Пошук:

Казялужцы

Казялу́жцы[1] (трансліт.: Kazialužcy, руск.: Козелужцы) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (48 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Дублінскага сельсавета[2]. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 года[3].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 9 км на паўночны ўсход ад Брагіна, 26 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 128 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1811 годзе вёска ў Рэчыцкім павеце, валоданне Ракіцкіх.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Казялужцаўскага сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай акругі. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», працавала гамарня. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
  3. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта