wd wp Пошук:

Зігфрыд фон Фейхтванген

Зігфрыд фон Фейхтванген (ням.: Siegfried von Feuchtwangen; да 1273 — 5 сакавіка 1311, Замак Марыенбург) — 15-ы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна з 1303 па 1311 год.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Фойхтвангене, у Сярэдняй Франконіі. Прадстаўнік таго ж роду, што і 13-ы вялікі магістр Конрад фон Фейхтванген.

Пра ўступленне Зігфрыда ў Ордэн нічога не вядома, таксама застаюцца тайнай першыя гады яго службы. Першая згадка пра яго датеца толькі 1298 годам, калі ён ужо займаў пасаду ландмайстра Ордэна ў Германіі і комтура Вены.

У 1303 годзе, пасля адстаўкі генеральным капітулам Готфрыда фон Гогенлоэ, Зігфрыд быў выбраны вялікім магістрам. Пасля падзення ў 1291 годзе апошняй хрысціянскай цвярдыні ў Святой Зямлі — Акры, якая была з 1271 года рэзідэнцыяй тэўтонскіх рыцараў, Ордэн быў пераведзены ў Еўропу і быў на грані разладу. Пасля свайго абрання вялікім магістрам Зігфрыд фон Фейхтванген адразу ж накіраваўся ў новую «сталіцу» Ордэна Венецыю. У 1307 годзе падвергся рэпрэсіям Ордэн Храма, што таксама не спрыяла паляпшэнню стабільнасці сярод крыжакоў. Лічыцца, што Зігфрыд быў залежны ад ордэнскага капітула, аднак фактычна ён знаходзіўся пад уплывам толькі ландмайстраў Ордэна ў Прусіі Конрада Закса і Генрыха Плоцке.

У 1308 годзе па просьбе князя куяўскага, а пасля караля польскага Уладзіслава Лакетка тэўтонцы захапілі кантралюемы Брандэнбургам Данцыг. Уладзіслаў адмовіўся выплаціць Ордэну абяцаную суму ў якасці кампенсацыі за горад, у выніку чаго крыжакі адмовіліся вярнуць горад Польшчы. У 1309 годзе паміж Ордэнам і Брандэнбургам быў заключаны Солдзінскі дагавор, паводле якога крыжакі атрымалі амаль усю Памерэлію з Данцыгам за 10 000 марак срэбра. З гэтага часу Ордэн стаў галоўным ворагам Польшчы.

З-за нестабільнай сітуацыі ў Еўропе, у 1309 годзе Ордэн быў пераведзены ў Прусію. Новай сталіцай тэўтонцаў стаў Марыенбург (польск.: Мальбарк). Ужо ў Прусіі была праведзена рэформа кіравання Ордэнам, быў прыняты так званы «Закон 40 артыкулаў» (ням.: 40-Artikel-Gesetz).

Зігфрыд фон Фейхтванген сканаў 5 сакавіка 1311 года ў Марыенбургу. Пахаваны ў саборнай царкве Святой Тройцы(польск.) бел. ў Кульмензе[1].

Памяць

Бронзавы помнік у Мальбарку

Зноскі

  1. Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской / Пер. В. И. Матузовой. — М.: Ладомир, 1997. — С. 170.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Готфрыд фон Гогенлоэ
Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
13031311
Пераемнік:
Карл фон Трыр
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мальбарку
Катэгорыя·Пахаваныя ў Куяўска-Паморскім ваяводстве
Катэгорыя·Вялікія магістры тэўтонскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі ў 1311 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIII стагоддзі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баварыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 сакавіка