wd wp Пошук:

Конрад фон Фейхтванген

Конрад фон Фейхтванген (ням.: Konrad von Feuchtwangen, каля 1230, Франконія — 4 ліпеня 1296, Прага) — вялікі магістр Тэўтонскага ордэна 12911296 гадах. З яго імем звязаны перанос сталіцы ордэна з Палесціны ў Еўропу.

Біяграфія

Паходзіў з нямецкага рода. Аб часе ўступлення ў ордэн — не вядома. У 1279 г. на генеральным сходзе крыжакоў Тэўтонскага ордэна, атрымаў пасаду ландмайстра ў Прусіі, а таксама ландмайстра ў Лівоніі. Пасля прыбыў у Прусію, дзе прабыў да 1280 г. Затым адправіўся ў Германію, дзе прасіў звольніць яго з пасад, спасылаючыся на немагчымае адначасовае кіраванне дзвюма правінцыямі. Аднак быў пазбаўлены толькі ад улады ў Прусіі, застаючыся на чале лівонскай правінцыі, куды адправіўся тым жа годам. Пратрымаў функцыі кіраўніка да 1281 г., вярнуўся ў Германію. Патрапіў у блізкае акружэнне вялікага магістра Хартмана фон Гельдрунгена. У 1282 г. стаў комптурам правінцыі Франконія, а ў 1284 г. ландмайстрам Германіі. Гэта апошняя пасада, якую займаў да абрання вялікім магістрам.

Стаў трынаццатым вялікім магістрам, валадарыў у 1291—1297 гадах. У першым годзе яго панавання, мамлюкі занялі горад Акру, апошнюю крэпасць крыжакоў у Іерусалімскім каралеўстве. Між тым у горадзе знаходзілася галоўная рэзідэнцыя ордэну, Конрад фон Фейхтванген перанёс яе ў Венецыю. Апроч спробы затрымацца ў міжземнаморскім рэгіёне, аб чым сведчыць месца новай сталіцы, Конрад вялікую ўвагу надзяляў Прусіі і Лівоніі. Пад час вяртання з другога падарожжа ў Прусію, раптоўна памёр. Пахаваны ў Празе, дзе знаходзіўся ў час смерці.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118907786 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.

Літаратура

Папярэднік:
Бурхард фон Швандэн
Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
12911296
Пераемнік:
Готфрыд фон Хахенлоэ
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі 4 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баварыі
Катэгорыя·Вялікія магістры тэўтонскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1296 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Рыцары Тэўтонскага ордэна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1230 годзе