wd wp Пошук:

Зямля Каралевы Мэры

Карта Антарктыды

Зямля Каралевы Мэры (англ.: Queen Mary Land) — частка тэрыторыі Усходняй Антарктыды паміж 92° 03’ і 100° 04’ усходняй даўгаты. На захадзе мяжуе з Зямлёй Вільгельма II, на ўсходзе — з Зямлёй Уілкса. Прыбярэжная частка — Бераг Праўды, які абмываецца морамі Дэйвіса і Моўсана. Ва ўсходняй частцы да берага прымыкае шэльфавы ледавік Шэклтана.

Амаль уся тэрыторыя ўяўляе сабой паверхню ледніковага покрыва, крута ўзнімаецца ад мора ў глыбіню мацерыка да вышыні 2500-3000 м; каля ўзбярэжжа — участкі, свабодныя ад лёду, дзе маюцца нязначныя выхады карэнных парод.

Зямля каралевы Мэры была адкрыта ў 1912 годзе аўстралійскай антарктычнай экспедыцыяй Дугласа Моўсана і названая ў гонар брытанскай каралевы Марыі Тэкскай.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геаграфія Антарктыды