wd wp Пошук:

Зямля Вільгельма II


Зямля Вільгельма IIЗямля Вільгельма II на карце Антарктыды. Зямля Вільгельма II (англ.: Wilhelm II Land) — частка тэрыторыі Антарктыды, якая ляжыць паміж 87°43’ і 91°54’ усходняй даўгаты. Абмываецца морам Дэйвіса.

Вышыня ледніковага покрыва ў паўднёвай частцы Зямлі Вільгельма II перавышае 2000 м. Свабодны ад лёду толькі размешчаны на ўзбярэжжы пагаслы вулкан Гаўсберг вышынёй 369 м.

Зямля Вільгельма II была адкрыта ў лютым 1902 нямецкай экспедыцыяй Эрыха фон Дрыгальскага і названая ў гонар імператара Германскай імперыі Вільгельма II.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Геаграфія Антарктыды
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96