wd wp Пошук:

Мора Дэйвіса

Мора Дэйвіса (англ.: Davis Sea) — ускраіннае мора Індыйскага сектара Паўднёвага акіяна ля берагоў Антарктыды, паміж 87° і 98° у.д.

Абмывае Бераг Праўды — прыбярэжную частка Зямлі Каралевы Мэры. Плошча 21 тыс. км ². Глыбіня да 1300 м. Круглы год пакрыта лёдам. Салёнасць 33,0—33,5 ‰. У сярэдняй частцы мора Дэйвіса знаходзіцца востраў Дрыгальскага плошчай 204[1] км². Мора адкрыта ў 1912 годзе аўстралійскай антарктычнай экспедыцыяй 1911—1914 гг. пад кіраўніцтвам Д. Моўсана. Названа ў гонар капітана экспедыцыйнага судна «Аўрора» Дж. К. Дэйвіса.

13 лютага 1956 г. на ўзбярэжжы мора Дэйвіса, пачала працаваць першая пастаянная савецкая навуковая станцыя ў Антарктыдзе «Мірны».

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 140. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Моры паводле алфавіта
Катэгорыя·Моры Паўднёвага акіяна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum