wd wp Пошук:

Мора Моўсана

Мора Мо́ўсана — ускрайкавае мора індаакіянскага сектара Паўднёвага акіяна, ля ўзбярэжжа Усходняй Антарктыды, паміж мысамі Візэ (95° 45’ у.д.) і Пойнсет (113° 12’ у.д.).

Даўжыня берагавой лініі больш за 800 км. Плошча 333 тыс. км². Размешчана пераважна ў межах мацерыковай водмелі, максімальныя глыбіні крыху больш за 1000 м, пераважаючыя — 200—500 м. Вялікую частку года пакрыта неабсяжным льдамі; шмат сталовых айсбергаў, у тым ліку адколваюцца ад размешчанага тут шэльфавага ледавіка Шэклтана.

Вялікі ўклад у вывучэнне мора Моўсана ўнесла савецкая антарктычная экспедыцыя 1962 года. Гэтая частка Паўднёвага акіяна савецкімі навукоўцамі была выдзелена ў асобнае мора і названая ў гонар аўстралійскага антарктычнага даследчыка Д. Моўсана.

На ўзбярэжжы ў 1956—1958 гадах у аазісе Бангера працавала [СССР|савецкая]] навуковая станцыя «Аазіс», цяпер працуе аўстралійская станцыя «Кейсі».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Геаграфія Антарктыды
Катэгорыя·Моры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Моры Паўднёвага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара