wd wp Пошук:

Дуглас Моўсан

Сэр Дуглас Моўсан (англ.: Sir Douglas Mawson; 5 мая 1882, Брэдфард, Ёркшыр, Вялікабрытанія — 14 кастрычніка 1958, Адэлаіда, Аўстралія) — аўстралійскі геолаг, падарожнік, даследчык Антарктыкі, аўтар прац па геалогіі і гляцыялогіі. Удзельнік трох антарктычных экспедыцый. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1923).

Біяграфія

Скончыў Сіднейскі ўніверсітэт. З 1905 года выкладаў ва ўніверсітэце Адэлаіды, дзе ў 1920—1954 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай геалогіі.

Экспедыцыі

У 1907—1909 гг. прымаў удзел у экспедыцыі Э. Шэклтана, якая дасягнула Паўднёвага магнітнага полюса. У 1911—1914 гг. кіраваў Аўстралійскай антарктычнай экспедыцыяй на шхуне «Аўрора». У 1929—1931 гг. кіраваў Брытана-Аўстралійска-Новазеландскай антарктычнай экспедыцыяй на караблі «Дыскаверы».

Памяць

У гонар Д. Моўсана названы шэраг геаграфічных аб’ектаў: паўвостраў Моўсана, бераг Моўсана, мора Моўсана, аўстралійская антарктычная станцыя і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Sir Douglas Mawson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Douglas Mawson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Моусон Дуглас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Даследчыкі Антарктыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Члены ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Геолагі Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Сіднейскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Адэлаідзе
Катэгорыя·Члены Аўстралійскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 14 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходнім Ёркшыры