wd wp Пошук:

Зялёнагурскі ўніверсітэт

Зялёнагурскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Zielonogórski) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Зялёна Гура.

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў створаны 1 верасня 2001 года шляхам аб’яднання Зялёнагурскага політэхнічнага ўніверсітэта (заснаванага ў 1965 годзе як Вышэйшая інжынерная школа) і Вышэйшай педагагічнай школы (заснаванай ў 1971 годзе як Вышэйшая настаўніцкая школа). У верасні 2017 года ў склад універсітэта была ўключана Дзяржаўная вышэйшая прафесійная школа ў Сулехаве як асобны факультэт універсітэта, які ў 2019 годзе быў ператвораны ў філіял.

Асноўныя будынкі ўніверсітэта размешчаны ў двух розных частках горада: кампус А з будынкамі былога політэхнічнага ўніверсітэта размешчаны на вуліцы Падгорнай, і кампус B з будынкамі былой Вышэйшай педагагічнай школы, які ў асноўным размешчаны на алее Войска Польскага. Рэктарат універсітэта знаходзіцца недалёка ад Старога Рынку на вуліцы Ліцэальнай.

Ва ўніверсітэце працуюць 1 тыс. выкладчыкаў, у тым ліку: 100 з вучоным званнем прафесара, 220 са ступенню доктара хабілітаванага, 508 са ступенню доктара, 169 са ступенню магістра.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2001 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Зялёна Гура
Катэгорыя·2001 год у Польшчы
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы