wd wp Пошук:

Зоркаўка злакавая

Зоркаўка злакавая[3] (Stellāria gramīnea) — від раслін роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Назва

Зоркаўка злакавая, зорачка, зоркаўка травяністая, цапняк[4][5][6].

Батанічнае апісанне

Зоркаўка злакавая
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна.

Сцябло чатырохграннае, голае, сцелецца, галінастае, вышынёй ад 10 да 45 см. Лісце лінейна-ланцэтнае або ланцэтнае, сядзячае, па краі раснічастае, даўжынёй да 4 см, шырынёй каля 4 мм, размешчана супратыўна. Лісце і сцябло могуць мець шызае адценне.

Кветкі белыя, дробныя, у выглядзе зорачак, з двураздзельнымі пялёсткамі на доўгіх кветаножках. Цвіце з мая па верасень.

Плод — прадаўгаватая каробачка. Плоданасіць з чэрвеня па кастрычнік.

Арэал

Распаўсюджаная ў Еўропе, еўрапейскай частцы Расіі, Перадкаўказзі, Сібіры. Звычайная расліна сярэдняй паласы Расіі.

Месцы вырастання

Расце на лугах, пустках, у рознатраўных стэпах, у светлых лясах, на палянах, узлесках, высечках, па берагах вадаёмаў, абочынах дарог, ускраінах палёў, пакладах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зоркаўка