wd wp Пошук:

Здзіслаў Дурчэўскі

Здзіслаў Дурчэўскі (польск.: Zdzisław Durczewski; 3 ліпеня 1908, мястэчка Длонь Пазнаньскага ваяводства, Польшча5 жніўня 1944, Варшава) — польскі археолаг. Доктар гістарычных навук (1936).

З 1932 працаваў у Археалагічным музеі ў Варшаве. У 1937 ўзначаліў даследаванні на Замкавай гары ў Гродна, пасля адхілення ад прац вядомага даследчыка Ю. Ядкоўскага. На плошчы 240—300 м выявіў культурны пласт 4,65 м. Выявіў фрагменты драўлянай забудовы дзядзінца XIIXV стст. з рэшткамі 23 забудоў і шматлікімі археалагічнымі знаходкамі (каля 9 тысяч). У кастрычніку 1939 — снежні 1940 працаваў у Вільні, потым у Варшаве, дзе загінуў у час Варшаўскага паўстання.

У гады Другой сусветнай вайны калекцыя знаходак З. Дурчэўскага разрабавана, а дакументацыя знішчана. Часткова запісы пра вынікі раскопак Дурчэўскага апублікаваў М. Варонін у сваёй манаграфіі «Старажытнае Гродна» (1954).

Працы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Памерлі 5 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Велікапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 ліпеня
Катэгорыя·Археолагі Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта імя Адама Міцкевіча