Звэныгародка[1] (укр.: Звенигородка) — горад раённага значэння ў Чаркаскай вобласці Украіны. Раённы цэнтр.
Паселішча заснавана за часамі Вялікага княства Літоўскага, калі на правабярэжжы Дняпра яго ўлада ахоплівала стэпавыя абшары да самага Чорнага мора, але тэрыторыі заставалася амаль незаселенымі. У 1498 годзе кароль Аляксандр Ягелончык прызначыў князя Канстанціна Астрожскага намеснікам (старостам) звенігародскім.
З 1569 года ў Брацлаўскім ваяводстве Каралеўства Польскага. У 1792 годзе кароль Станіслаў Аўгуст надаў мястэчку магдэбургскае права. У часы Расійскай імперыі — павятовы цэнтр Кіеўскай губерні.