wd wp Пошук:

Званочак персікалісты

Званочак персікалісты (Campanula persicifolia) — кветкавая расліна сямейства званочкавых.

Батанічнае апісанне

Званочак персікалісты. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Званочак персікалісты — травяністая шматгадовая расліна, дасягае ў вышыню 40-100 і нават 160 см. Змяшчае млечны сок.

Пашырэнне

Распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе. Значная частка арэалу знаходзіцца ў Еўрапейскай часткі Расіі.

Батанічнае апісанне

Званочак персікалісты — травяністая шматгадовая расліна, дасягае ў вышыню 40-100 і нават 160 см. Змяшчае млечны сок.

Корань верацянопадобны, касы, кудзелісты. Сцябло прамое, простае, рэдка галінастае, голае, злёгку рабрыстае.

Сцябловыя лісты — чарговыя, вузкія, лінейныя або ланцэтныя, цёмна-зялёнага колеру, бліскучыя, па краях гародчатыя (верхнія — амаль цэльнакрайнія, менш ніжніх).

Кветкі — блакітнага, сіне-фіялетавага або светла-ліловага колеру (рэдка белага), размешчаны на кароткіх Кветаножках, сабраны ў аднабокі верхавінны пэндзаль з 3-8 кветак. Вяночак шыроказваночкавы, буйны, да 3,5 см даўжынёй і ў дыяметры, падзелены на долі не больш чым на 1/3. Чашачка ўдвая карацей вяночка, зваротнаканічная, бароздавая, з доўгімі завостранымі цэльнакрайнімі зубцамі. Цвіце ў чэрвені-ліпені.

Плод — шматнасенная каробачка з 10 жылкамі, адкрываецца дзірачкамі ў верхавіны. Плоданасіць у жніўні-верасні.

Прымеркаваны да светлых лясоў, узлескаў, сустракаецца ў зарасніках хмызнякоў, па ярам.

Значэнне і ўжыванне

Званочак персікалісты ф. 'Белая' (f. 'Alba')

Дэкаратыўная расліна, даўно уведзеная ў культуру.

Сарты і разнавіднасці, якія вырошчваюцца ў культуры

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Campanula persicifolia ‘Alba’(недаступная спасылка) на сайце tuincenter-vincent.be
  4. Campanula persicifolia ‘Caerulea’(недаступная спасылка) на сайце tuincenter-vincent.be
  5. Campanula persicifolia ‘Сoerulea’(недаступная спасылка) на сайце tuincenter-vincent.be
  6. Campanula persicifolia ‘Moerheimii’(недаступная спасылка) на сайте tuincenter-vincent.be
  7. Campanula persicifolia subsp. sessiliflora(недаступная спасылка) на сайце tuincenter-vincent.be
  8. Campanula persicifolia L. Subsp. sessiliflora (K.Koch.) Velen. ex Greuter & Burdet
  9. Campanula persicifolia var. planiflora(недаступная спасылка) на сайце tuincenter-vincent.be
  10. Campanula persicifolia var. planiflora (Prachtklokje) Архівавана 4 сакавіка 2016. на сайце Plantenencyclopedie.nl
  11. Campanula persicifolia var. planiflora f. alba(недаступная спасылка) на сайце tuincenter-vincent.be

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Званочак
Катэгорыя·Клумбавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі