wd wp Пошук:

Збігнеў Уладзіслававіч Іваноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноўскі. Збігнеў Уладзіслававіч Іваноўскі (нар. 26 кастрычніка 1948, в. Агароднікі, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны. Доктар палітычных навук (1995), прафесар, ганаровы работнік вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі, кіраўнік Групы палітычнай кан’юнктуры Інстытута Лацінскай Амерыкі Расійскай акадэміі навук, прафесар факультэта глабальных працэсаў Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, эксперт Расійскага савета па міжнародных справах, сродкаў масавай інфармацыі, радыё і тэлебачання, вядомы журналіст і перакладчык.

Біяграфія

У 1966 годзе скончыў з залатым медалём Валожынскую школу-інтэрнат і паступіў на факультэт іспанскай мовы тагачаснага Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, у 1971—1974 гадах працаваў выкладчыкам у гэтым жа інстытуце.

З 1974 года жыве ў Маскве. Пасля аспірантуры пры Інстытуце Лацінскай Амерыкі і абароны дысертацыі займаўся навуковай працай і выкладаў у Дыпламатычнай акадэміі пры Міністэрстве замежных спраў Расіі, а таксама ў Маскоўскім гуманітарным інстытуце імя К. Р. Дашкавай, Гаванскім універсітэце і акадэміі навук Кубы, Фларыдскім міжнародным універсітэце і Універсітэце Каліфорніі ў Сан-Дыега (ЗША), чытаў лекцыі ў розных вышэйшых навучальных установах ЗША, Еўропы і Лацінскай Амерыкі, удзельнічаў у шматлікіх міжнародных кангрэсах у розных краінах свету.

Навуковая дзейнасць

Член Расійскай асацыяцыі міжнародных даследаванняў, Расійскай асацыяцыі лацінаамерыканістаў, Еўрапейскай і Міжнароднай Федэрацый даследчыкаў Лацінскай Амерыкі, аўтар 300 навуковых публікацый, у тым ліку манаграфій і энцыклапедый. Асобныя творы друкаваліся ў ЗША, Германіі, Польшчы, Бразіліі, Балівіі, Мексіцы, Калумбіі, Украіне і ў іншых дзяржавах.

Бібліяграфія

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За працоўную доблесць», «У гонар 850-годдзя Масквы», імя княгіні К. Р. Дашкавай «За служэнне Свабодзе і Асвеце», медалём свяціцеля Макарыя[1].

Зноскі

  1. СЛАВУТЫЯ АСОБЫ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 кастрычніка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»