wd wp Пошук:

Зборная Азербайджана па футболе

Зборная Азербайджана па футболе — нацыянальная каманда, якой кіруе Асацыяцыя футбольных федэрацый Азербайджана.

Гісторыя зборнай

Першыя футбольныя клубы пачалі стварацца ў 1905 годзе. Гэтыя каманды ў асноўным прадстаўлялі буйныя бакінскія нафтапрамысловыя кампаніі. Першы афіцыйны чэмпіянат быў праведзены ў Баку ў 1911 годзе, пераможцам якога стала каманда Англійскай нафтавай кампаніі пад назвай «Брытанскі Клуб». У 1912 годзе азербайджанская каманда, складзеная ў асноўным з бакінскіх футбалістаў, правяла першую міжнародную гульню ў Тбілісі, супраць каманды «Сокал», у якой атрымала перамогу з лікам 4:2. Зборная Азербайджана правяла свае першыя таварыскія матчы ў 1929 годзе супраць зборнай Ірана ў Тэгеране, у якіх атрымала тры буйныя перамогі — 4:0, 4:1 і 11:0.

Новая гісторыя

Азербайджан (08.10.2010)

Пасля атрымання незалежнасці ў 1991 годзе, у сакавіку 1992 года была створана АФФА — Асацыяцыя футбольных федэрацый Азербайджана. У 1994 годзе АФФА была прынята ў УЕФА і ФІФА. У тым жа годзе зборная пачала выступаць у адборачных матчах да чэмпіянату Еўропы 1996 і свету.

Чэмпіянаты свету

Чэмпіянаты Еўропы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Men’s RankingFIFA, 2017. Праверана 22 снежня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зборная Азербайджана па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных