wd wp Пошук:

Асацыяцыя футбольных федэрацый Азербайджана

Асацыяцыя футбольных федэрацый Азербайджана — АФФА (азерб.: Azərbaycan Futbol Federasiyaları Assosiasiyası, AFFA) — асацыяцыя, якая ажыццяўляе кантроль і кіраванне футболам у Азербайджане. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Баку. Заснаваная ў 1992 годзе, член ФІФА і УЕФА з 1994 года. Асацыяцыя арганізуе дзейнасць і ажыццяўляе кіраванне нацыянальнымі зборнымі па футболе, уключаючы галоўную нацыянальную зборную.

Пад эгідай федэрацыі праводзяцца спаборніцтвы ў Азербайджанскай Прэм’ер-лізе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Футбол у Азербайджане
Катэгорыя·Спартыўныя федэрацыі Азербайджана
Катэгорыя·Футбольныя арганізацыі