Засу́лле[1] (трансліт.: Zasullie, руск.: Засулье) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рубяжэвіцкага сельсавета. За 16 кіламетраў на паўночны ўсход ад Стоўбцаў, 96 кіламетраў ад Мінска.
Вядома з XVI ст. Першыя вядомыя ўладальнікі — татарскія князі Уланы (Улановічы). У 1592 годзе вёску набыў князь Яраш Жыжэмскі. На працягу XVII ст. вёска разрасталася, чаму спрыяла знаходжанне на гандлёвым шляху Менск—Мір. У XVIII ст. на некаторы час вёска ўваходзіла ў склад уладанняў Радзівілаў. У канцы XVIII ст. уладальнік — Вінцэнт Дзерналовіч. У XIX ст. уласнасць перайшла да Крупскіх.
У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Засульскага сельсавета[2].