wd wp Пошук:

Уладзімір Іосіфавіч Жук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жук (значэнні). Уладзімір Іосіфавіч Жук (2 студзеня 1941, в. Засулле, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак-плакатыст.

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1970 годзе. Вучыўся ў М. Галоўчанкі, А. Шаўчэнкі, Т. Ігнаценкі. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1972 года[1].

Сябра БСМ з 1980 года[1].

Творчасць

Працуе ў сферы плаката[1]. Творы вылучаюцца лаканізмам выяўленчай мовы, філасафічнасцю, часам у іх жорсткі сарказм, гумар: «Пабудаваны ў 18 ст. Рэканструяваны ў 20 ст.» (1974), «Лес — магутная крыніца здароўя» (1977), «Перабудова» (1987), «Мазыр. Віцебск» (1988), «26.IV. Чарнобыль» (1989), «Трэба любіць усё: звяроў, птушак, расліны, у гэтым — прыгажосць жыцця. А. Купрын», «За Радзіму, за Сталіна!» (абодва 1990), «Адраджэнне» (1992), «Што наша жыццё? Гульня!» (1995) і інш. Аўтар афіш для спектакляў «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава (1979) у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі, «Пінская шляхта» (1980) народнага тэатра г. Слонім і інш[2].

Работы знаходзяцца ў фондах БСМ, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 ЖУК У. І.
  2. Жук Уладзімір Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы