wd wp Пошук:

Засулле

Засу́лле[1] (трансліт.: Zasullie, руск.: Засулье) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рубяжэвіцкага сельсавета. За 16 кіламетраў на паўночны ўсход ад Стоўбцаў, 96 кіламетраў ад Мінска.

Гісторыя

Вядома з XVI ст. Першыя вядомыя ўладальнікі — татарскія князі Уланы (Улановічы). У 1592 годзе вёску набыў князь Яраш Жыжэмскі. На працягу XVII ст. вёска разрасталася, чаму спрыяла знаходжанне на гандлёвым шляху Менск—Мір. У XVIII ст. на некаторы час вёска ўваходзіла ў склад уладанняў Радзівілаў. У канцы XVIII ст. уладальнік — Вінцэнт Дзерналовіч. У XIX ст. уласнасць перайшла да Крупскіх.

У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Засульскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Інфраструктура

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Рубяжэвіцкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Аграгарадкі Мінскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Засулле