wd wp Пошук:

Зарадная станцыя

Зарадная станцыя «Беларуснафты» ў Мінску (2020 год)

Зара́дная ста́нцыя — інфраструктура для зарадкі электраэнергіяй акумулятара электрамабіля.

Віды

На 2020 год вылучалі 3 віды зарадных станцый паводле ладу зарадкі.

Беларусь

14 жніўня 2013 года аб’яднанне «Беларуснафта» абвясціла тэндэр на закуп электразарадных станцый, якія мелі размясціць на 4 аўтазапраўках, у тым ліку на адной у Мінску[2]. 9 кастрычніка 2014 года ў Баравой вёсцы Мінскага раёна адкрылі першую ў Беларусі станцыю хуткай зарадкі электрамабіляў. Магутнасць зарадкі складала 50 кілават, што дазваляла зарадзіць акумулятар электрамабіля за 30 хвілін[3]. Гэтая зарадная станцыя належала аўтазапраўцы «А-100»[4]. 16 кастрычніка 2015 года зарадная станцыя для электрамабіляў з’явілася ў Мінску на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і бульвара Талбухіна[5]. 11 лютага 2016 года на вуліцы Харужай у Мінску адкрылі першую зарадную станцыю беларускай вытворчасці[6]. На 1 мая 2016 года ў Беларусі налічвалася 10 электразаправак цаной па 20 000 еўра, якія дазвалялі зарадзіць аўтамабіль за 2 гадзіны[7].

27 лютага 2017 года Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Пастанову № 162 «Аб згодзе на ажыццяўленне фінансавання праекта», паводле якой дазволіў «Паўночнай экалагічнай фінансавай карпарацыі» («ПЭФК»; Хельсінкі, Фінляндыя) адкрыць крэдытную лінію на 1 млн еўра «Беларускаму народнаму банку» для выдачы пазык на набыццё зарадных станцый[8]. 12 мая 2017 года ААТ «Віцязь» выпусціла першую ў Віцебску зарадную станцыю «Віцязь ЕС-301», якую ўсталявалі на заводскай паркоўцы[9]. Распрацоўка на заказ Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь заняла 1,5 гады. Зарадка запускалася праз дадатак на смартфоне з АС «Андроід», праз кароткае паведамленне з сотавага тэлефона і праз картку радыёчастотнага распазнання. Зарадная станцыя была з пераменым 3-фазным токам і каштавала каля $2000. Час зарадкі складаў каля 4 гадзін. Адначасна кіраўніцтва ААТ «Віцязь» абвясціла пра распрацоўку зараднай станцыі коштам каля $20 000, што мела зараджаць электрамабіль за менш як 30 хвілін[10]. У маі 2017 года ў Мінску ўсталявалі 3 зарадныя станцыі для электробусаў «Вітаўт Макс Электра»[11]. 11 ліпеня 2017 года галоўны канструктар ТДА «Сучасныя тэхнічныя рашэнні і метады» («СТРіМ») Аляксей Яфрэмаў прадставіў у Магілёве зарадную станцыю ўласнай распрацоўкі, што мела магутнасць 20 кілават і прызначалася для гарадскіх вуліц. На той час у Беларусі зарадныя станцыі распрацоўвалі 3 прадпрыемствы ў Мінску, Віцебску і Магілёве[12]. 23 жніўня 2017 года ў Гомелі ВА «Беларуснафта» адкрыла сваю 4-ю зарадную станцыю[13]. На 8 верасня 2017 года «Беларуснафта» мела 8 зарадных станцый, з якіх 3 адкрылі ў жніўні: 2 у Гомелі і 1 у каля памежнага пераходу «Брузгі» ў Гродзенскім раёне на мяжы з Польшчай. Яны прызначаліся для зарадкі акумулятара на 80 % за 30 хвілін[14]. Агулам у Беларусі налічвалася каля 20 зарадных станцый[15]. 9 кастрычніка 2017 года зарадную станцыю адкрылі на 3-м паверсе гандлёвага цэнтра «Галерэя Мінска»[16]. 8 лістапада 2017 года з’явілася 1-я зарадная станцыя пры сталічным гіпермаркеце «Е-сіці» на Дзянісаўскай вуліцы[17].

5 студзеня 2018 года «Беларускі народны банк» адкрыў электразапраўку пры сваім аддзяленні ў Гродне па Сацыялістычнай вуліцы, д. 44[18]. 26 красавіка 2018 года ўрад Беларусі ўсталяваў расцэнку на электраэнергію ад ДВА «Белэнерга» для зарадкі электрамабіляў у памеры 15,693 капейкі за 1 кілават-гадзіна. Такая расцэнка была на 48 % ніжэйшай за расцэнку для ўстаноў у галіне паслуг[19]. 13 чэрвеня 2018 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 236 аб дапаўненні Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады праектам стварэння вытворчасці зарадных станцый на ААТ «Віцязь»[20]. 10 ліпеня 2018 года А. Лукашэнка зацвердзіў Указ № 273 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў», якім вызваліў увозімыя зарадныя станцыі ад падатку на дададзеную вартасць[21]. На 13 ліпеня 2018 года «Беларуснафта» мела 18 электразарадных станцый[22]. 10 ліпеня 2018 года Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 731 «Аб зацвярджэнні Праграмы стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі для зарадкі электрамабіляў». Паводле Праграмы, да 2030 года «Беларуснафце» даручылі стварыць 1304 зарадныя станцыі, з іх 1224 (94 %) у паселішчах. На аўтамагістралях адлегласць між 80 электразапраўкамі мела складаць менш за 50 км. Таксама вызначылі ўсталяваць 25 высакавольтных (звышхуткіх) зарадных станцый у Мінску, абласных цэнтрах і на аўтамагістралях на адлегласці 120 км[23].

2 красавіка 2019 года кіраўнік ААТ «Віцязь» Генадзь Азараў паведаміў пра атрыманне заказу ад «Беларуснафты» на выраб 20 зарадных станцый у 2-м паўгоддзі[24]. На 11 чэрвеня 2019 года ў Мінску налічвалася 25 ЭЗС ладу 3 і 4, якія зараджалі акумулятар за 6 і 1 гадзіну адпаведна[25]. 24 лістапада 2019 года лік ЭЗС дасягнуў 130[26]. 5 сакавіка 2020 года «Беларуснафта» прадставіла сетку 251 ЭЗС «Маланка», што магла зарадзіць 9000 электрамабіляў за дзень. Першыя 17 ЭЗС, якія пабудавалі да верасня 2018 года, каштавалі па 60 000 еўра. У далейшым іх цана ўпала да $20 000[27].

Зноскі

  1. Сяргей Румас. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2018 г. № 731 «Аб зацвярджэнні Праграмы стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі для зарадкі электрамабіляў»(руск.) , Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (16 кастрычніка 2018). Праверана 27 сакавіка 2020.
  2. Валерыйый Сідорчык. «Беларуснафта» створыць сетку зарадных станцый для электрамабіляў(нявызн.), Беларускае тэлеграфнае агенцтва (14 жніўня 2013). Праверана 27 сакавіка 2020.
  3. Першую ў Беларусі станцыю экспрэс-зарадкі для электрамабіляў адкрылі на выездзе з Мінска(нявызн.), БелТА (9 кастрычніка 2014). Праверана 27 сакавіка 2020.
  4. Марта Грын. Калі на беларускіх дарогах можна будзе ўбачыць электрамабіль і не здзівіцца(нявызн.), Газета «Новы час» (29 кастрычніка 2014). Праверана 27 сакавіка 2020.
  5. Зарадная станцыя для электрамабіляў з’явілася на бульвары Талбухіна ў Мінску(нявызн.), БелТА (16 кастрычніка 2014). Праверана 27 сакавіка 2020.
  6. Ян Пашкевіч, тэлеканал «Беларусь 1». Развіццё экалагічных відаў транспарту ў сталіцы атрымала новы імпульс(нявызн.), Белтэлерадыёкампанія (11 лютага 2016). Праверана 27 сакавіка 2020.
  7. Дзмітрый Цітоў, тэлеканал «Беларусь 1». Электракары — хіт продажаў у Еўропе(нявызн.), Белтэлерадыёкампанія (1 мая 2016). Праверана 27 сакавіка 2020.
  8. Андрэй Кабякоў. Пастанова Савета міністраў ад 27.02.2017 № 162 «Аб згодзе на ажыццяўленне фінансавання праекта»(нявызн.), Савет міністраў Рэспублікі Беларусь (27 лютага 2017). Праверана 27 сакавіка 2020.
  9. «Віцязь» выпусціў зарадную станцыю для электрамабіляў(нявызн.), БелТА (12 мая 2017). Праверана 27 сакавіка 2020.
  10. Яўген Карпас, «Штодзённік». У Віцебску з’явілася першая станцыя для зарадкі электрамабіляў(нявызн.), Радыё «Рацыя» (11 мая 2017). Праверана 27 сакавіка 2020.
  11. Тэлеканал «Беларусь 1». Першы беларускі электробус з правым рулём адправіўся ў Вялікабрытанію(нявызн.), Белтэлерадыёкампанія (17 верасня 2019). Праверана 27 сакавіка 2020.
  12. Нелі Зігуля. Злучаючы тэхналогіі // Звязда : газета. — 12 ліпеня 2017. — № 131 (28495). — С. 1, 4. — ISSN 1990-763x.
  13. Новая зарадная станцыя для электрамабіляў адкрылася ў Гомелі(нявызн.), БелТА (23 жніўня 2017). Праверана 27 сакавіка 2020.
  14. Валерый Сідорчык. «Беларуснафта» гатова ўзяць функцыі нацыянальнага сеткавага аператара па зарадцы электрамабіляў(нявызн.), БелТА (4 верасня 2017). Праверана 27 сакавіка 2020.
  15. Дзмітрый Цітоў, тэлеканал «Беларусь 1». Першы беларускі электракар рыхтуецца да серыйнай вытворчасці(нявызн.), Белтэлерадыёкампанія (3 верасня 2017). Праверана 27 сакавіка 2020.
  16. Аляксей Арэшка. У цэнтры Мінска з’явілася станцыя для хуткай зарадкі электрамабіляў(нявызн.), БелаПАН (9 кастрычніка 2017). Праверана 27 сакавіка 2020.
  17. Ксенія Лебедзева, тэлеканал «Беларусь 1». Першая зарадная станцыя для электрамабіляў у гіпермаркеце(нявызн.), Белтэлерадыёкампанія (8 лістапада 2017). Праверана 27 сакавіка 2020.
  18. Марына Харэвіч. У Доме з лілеямі пасяліўся леў(нявызн.), Выданне «Гродна.лайф» (6 студзеня 2018). Праверана 27 сакавіка 2020.
  19. У Беларусі ўпершыню ўстаноўлены тарыф для зарадкі электрамабіляў(нявызн.), БелТА (26 красавіка 2018). Праверана 27 сакавіка 2020.
  20. Марына Носава. Серыйную вытворчасць зарадных станцый для электрамабіляў запусцяць у Беларусі да 2020 года(нявызн.), БелаПАН (18 чэрвеня 2018). Праверана 27 сакавіка 2020.
  21. Падпісаны ўказ аб мерах па стымуляванні выкарыстання ў Беларусі электрамабіляў(нявызн.), БелТА (10 ліпеня 2018). Праверана 27 сакавіка 2020.
  22. «Беларуснафта» да 2024 года створыць разгалінаваную сетку зарадных станцый для электрамабіляў(нявызн.), БелТА (13 ліпеня 2018). Праверана 27 сакавіка 2020.
  23. Аляксей Арэшка. Зацверджаная праграма стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі для электрамабіляў(нявызн.), БелаПАН (12 кастрычніка 2018). Праверана 27 сакавіка 2020.
  24. Сяргей Салаўёў. Важкія дробязі(нявызн.), Газета «Новы час» (3 красавіка 2019). Праверана 27 сакавіка 2020.
  25. Магда Крэпак, «Мінск-Навіны». Да 2025 года зарадныя станцыі для электрамабіляў могуць з’явіцца больш чым на 400 пляцоўках Мінска(нявызн.), Газета «Новы час» (11 чэрвеня 2019). Праверана 27 сакавіка 2020.
  26. Расія выступіла супраць зніжэння Беларуссю мытаў на электрамабілі(нявызн.), Газета «Новы час» (24 лістапада 2019). Праверана 27 сакавіка 2020.
  27. «Беларуснафта» пашырыць сетку электразарадак «Маланка» да 2021 года да больш як 600 станцый(нявызн.), БелТА (5 сакавіка 2020). Праверана 27 сакавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Электрыфікацыя транспартных сродкаў
Катэгорыя·Электратэхніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Крыніцы сілкавання