wd wp Пошук:

Заляшно

Заляшновозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Обаль, за 38 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 0,9 км на поўдзень ад вёскі Гукалы.

Плошча паверхні возера 0,36[1] км², даўжыня 820 метраў, найбольшая шырыня 600 метраў, даўжыня берагавой лініі каля 2,92[1] км. Плошча вадазбору 4 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 метраў, пераважна пад хмызняком, на захадзе і поўначы часткова разараная. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя. На паўднёвым усходзе ў возера ўпадае ручай. На захадзе выцякае рака Агнеш.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 330. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн Обалі
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна