Заляшно — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Обаль, за 38 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 0,9 км на поўдзень ад вёскі Гукалы.
Плошча паверхні возера 0,36[1] км², даўжыня 820 метраў, найбольшая шырыня 600 метраў, даўжыня берагавой лініі каля 2,92[1] км. Плошча вадазбору 4 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 метраў, пераважна пад хмызняком, на захадзе і поўначы часткова разараная. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя. На паўднёвым усходзе ў возера ўпадае ручай. На захадзе выцякае рака Агнеш.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя рыбы.