wd wp Пошук:

Зальцбургскае курфюрства

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зальцбург.

Зальцбургскае курфюрства (ням.: Kurfürstentum Salzburg, Kursalzburg) — курфюрства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала ў 1803—1805 гадах.

Курфюрства было створана ў рамках германскай медыятызацыі з былога Зальцбургскага архібіскупства для Фердынанда III, былога вялікага герцага тасканскага, у якога Напалеон I адняў землі і стварыў на іх Каралеўства Этрурыя. Тэрыторыя курфюрства складалася з земляў ранейшага архібіскупства, а таксама часткі тэрыторый былых Пасаўскага біскупства, Айхштэцкага княства-біскупствы і Берхтэсгадэнскага пробства. У 1805 годзе, паводле ўмоў Прэсбургскага міру, тая частка тэрыторыі курфюрства, якая раней была архібіскупствам, увайшла ў склад Аўстрыйскай імперыі, а Айхштэт і Пасау дасталіся Баварыі; Фердынанд III атрымаў у якасці кампенсацыі Вялікае Герцагства Вюрцбург.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Свецкія княствы Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·1803 год у Аўстрыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1803 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Аўстрыі
Катэгорыя·Зніклі ў 1805 годзе