wd wp Пошук:

Айхштэцкае княства-біскупства

Княства-біскупства Айхштэт (ням.: Fürstbistum Eichstätt або Hochstift Eichstätt) — духоўнае княства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала з XIV стагоддзя да Германскай медыятызацыі 1803 года. Княства знаходзілася на тэрыторыі сучаснай зямлі Баварыя на захад ад Рэгенсбурга і поўнач ад Нойбурга-на-Дунаі і Інгальштата, на поўдзень ад Нюрнберга і паўднёвы-ўсход ад Ансбаха. Тэрыторыя княства складалася з некалькіх не звязаных паміж сабой частак.

Гісторыя

У 740 годзе Вілібальд быў накіраваны Папам Рыгорам III у Германію. Цэнтрам яго місіі стаў горад Айхштэт. У 741 годзе ён быў пасвечаны ў біскупы. Так утварылася дыяцэзія Айхштэта.

У 1305 годзе сканаў, не маючы спадчынніка, апошні з графаў фон Хіршберг, які завяшчаў свае ўладанні Айхштэцкаму біскупству. Так біскуп Айхштэцкі стаў імперскім князем; на сходах князёў імперыі ён сядзеў паміж біскупамі Вормскім і Шпаерскім.

У 1525 годзе княства пацярпела ад сялянскай вайны.

Перад Трыццацігадовай вайной княства ў 1617 годзе далучылася да Каталіцкай лігі і стала адной з апор контррэфармацыі, тут разгарнулася паляванне на ведзьмаў.

У 1802 годзе ў рамках германскай медыятызацыі княства-біскупства было секулярызавана. У 1803 годзе разам з Зальцбургскім архібіскупствам яно ўвайшло ў склад Зальцбургскага курфюрства, а ў 1805 годзе ў адпаведнасці з умовамі Прэсбургскага міру яго тэрыторыя ўвайшла ў склад каралеўства Баварыя.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1305 годзе
Катэгорыя·Духоўныя княствы Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Зніклі ў 1803 годзе