wd wp Пошук:

Спіс кіраўнікоў Тасканы

Сцяг вялікага герцагства Тасканскага

Спіс кіраўнікоў Тасканы — рэгіёна ў цэнтральнай Італіі.

У канцы VIII стагоддзя на тэрыторыі Тусцыі ўтварылася Тасканская марка (маркграфства), якая кіравалася графамі Лукі. У 931 годзе Гуга Арльскі, які абвясціў сябе каралём Італіі, перашкодзіў Баніфацыям аб’яднаць усе важныя феадальныя ўладанні Італіі. Ён перадаў Таскану свайму брату Базо, і яна кіравалася яго нашчадкамі вядомымі як Базаніды да 1001 года. У 1027 годзе Раньеры быў пазбаўлены маркі Конрадам II. У 1027 годзе герцагства перайшло да дому Каноса. Баніфацый III выкарыстоўваў тытулы герцага і маркграфа. Ён меў вялікую ўладу, аб’яднаў уладанні сям’і, якая кіравала таксама Модэнай, Рэджыа і Мантуяй. Пасля смерці яго дачкі Мацільды ў 1115 годзе, цэнтральная ўлада ў Таскане практычна перастала існаваць. У той перыяд насельніцтва галоўных гарадоў пачало расці, ператвараючы іх непасрэдна ў камуны.

Да пачатку 15-га стагоддзя Фларэнцыя пачала адыгрываць значную ролю ў Таскане. Быўшы першапачаткова камунай, Фларэнцыя ператварылася ў рэспубліку і неўзабаве падпарадкавала сабе большую частку паўночнай і цэнтральнай Тасканы і пачала адыгрываць адну з найважнейшых роляў у палітычнай сістэме сярэднявечнай Італіі. У 1434 годзе ў Фларэнційскай рэспубліцы ўсталявалася ўлада роду Медычы, пры якім дзяржава трансфармавалася ў аднаасобную сіньярыю. У XIV стагоддзі Фларэнцыя стала вядучым цэнтрам італьянскага Адраджэння. У перыяд Італьянскіх войнаў у рэспубліцы быў усталяваны ўраўняльны тэакратычны рэжым Саванаролы, аднак пры падтрымцы Францыі і Папства Медычы ў 1512 годзе аднавілі сваю ўладу. У 1532 годзе рэспубліканскі лад Фларэнцыі быў ліквідаваны, і краіна ператварылася ў спадчынную манархію — герцагства Фларэнцыя, а з 1569 года ў Вялікае Герцагства Таскана.

Першым вялікім герцагам быў Козіма I. Яго нашчадкі кіравалі там да згасання дынастыі Медычы ў 1737 годзе. Тады вялікае герцагства атрымаў у спадчыну Франц Стэфан, герцаг Латарынгіі і зяць імператара Карла VI. Такім чынам вялікім герцагствам сталі кіраваць Габсбургі.

Маркграфы Тасканы

Баніфацыі

Першапачаткова графы Лукі, яны пашырылі сферу свайго ўплыву кіруючы суседнімі дзяржавамі.

Базаніды

Сваякі караля Італіі Гуга Арльскага.

Іншыя

Дом Каноса

Нашчадкі графаў Каноса.

Іншыя

Пасля смерці Мацільды, у Таскане змяняліся розныя кіраўнікі, якія насілі тытул маркграфаў.

Неафіцыйныя кіраўнікі Фларэнцыі

Герцагі Фларэнцыі

Медычы

Вялікія герцагі Тасканы

Асноўны артыкул: Вялікае Герцагства Тасканскае

Медычы

Габсбургі

Каралі Этрурыі

Асноўны артыкул: Каралеўства Этрурыя

Бурбоны

Вялікія герцагі Тасканы

Габсбургі

Вялікае герцагства Тасканскае захоплена Сардзінскім каралеўствам.

Прэтэндэнты

Габсбургі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Спісы кіраўнікоў Італіі
Катэгорыя·Вялікія герцагі тасканскія
Катэгорыя·Маркграфы тасканскія
Катэгорыя·Гісторыя Тасканы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай